"Переводчик — это не просто человек, излагающий на другом языке то, что ему говорят. Это человек, от которого очень много зависит не только в собственно информационном, но и в политическом, и в экономическом смысле."
(Л. Гуревич, Президент Союза переводчиков России)
Google
Шчэ маем …
Шчэ маем …
Няспынны час
За годам год кладзецца ў ланцужок,
Імгненьні нібы зьнічкі пралятаюць
І думкамі вяртаюцца да нас,
Злучая дзеі ў непарыўны крок.
У далячын
Той крок штурхае зьдзейсьніць мары,
Схаваныя за доўгім даляглядам.
Душы патрэбны не спачын,
Але каб стала віравалі справы.
Штодня
У скарбонцы назапашваецца досьвед,
Ствараючы жыцьця надзейны грунт.
Каштоўнасьці, атрыманыя сёньня,
Рыхтуюць глебу на далейшы росквіт.
На ўсім шляху
Пільнуе чорны сум, ды толькі радасьці прамень ня згасьне
І цеплынёй напоўніць стомленае сэрца.
Ты часам горка наракаеш на пару,
Але нарэшце разумееш — гэта шчасьце.