Последние статьи
|
|
|
|
Интересный факт
|
|
В английском языке есть предложение, которое используют для демонстрации возможной лексической неопределённости: ‘James while John had had had had had had had had had had had a better effect on the teacher’. Несмотря на кажущуюся бессмыслицу, оно грамматически верно, если расставить нужные знаки препинания: ‘James, while John had had «had», had had «had had»; «had had» had had a better effect on the teacher’. Перевести его на русский язык можно примерно так: «В то время, как Джон использовал ‘had’, Джеймс использовал ‘had had’; учитель предпочёл ‘had had’». |
|
|
Google
|
|
|
|
|
Геаграфічныя назвы на расійскую перакладаць не будуць? |
Тапанімічная камісія пры Савеце Міністраў Беларусі другі раз прыняла рашэнне захаваць існуючы парадак прысваення найменняў геаграфічных аб’ектаў у краіне: назвы даваць на беларускай мове, а затым транслітараваць на расійскую.
“У адваротным выпадку нам прыйдзецца паламаць усё, што мы заваявалі”, — заявіў на пасяджэнні старшыня камісіі і Дзяржкамітэта па маёмасці Георгій Кузняцоў, каментуючы змены ў Закон Рэспублікі Беларусь № 190 -З “Аб назвах геаграфічных аб’ектаў”.
Ці не транслітарацыя, а прамы пераклад
Пытанне аб унясенні змяненняў ўжо ўздымалі па даручэнні Саўміна ў снежні 2012 года — яно было сфармулявана па выніках нарады ў адміністрацыі прэзідэнта.
На думку прадстаўнікоў мясцовых органаў дзяржкіравання, мэтазгодна ўзаконіць спосаб перадачы геаграфічных назваў шляхам прамога перакладу з беларускай на расійскую мову: Будаўнікоў — Строителей, Чэрвеньская — Июньская. Такі падыход, мяркуюць яны, апраўданы ва ўмовах існавання ў Беларусі дзвюх дзяржаўных моваў.
Нягледзячы на тое, што ў снежні 2012 года тапанімічная камісія ўжо вынесла рашэнне пакінуць артыкул закона без зменаў, Саўмін зноў вярнуўся да гэтага пытання і даручыў Дзяржкаммаёмасці пры планавай карэкціроўцы Закона ў 2014 годзе ўнесці гэта змяненне.
Прыхільнікі перакладу на расійскую мову беларускіх назваў таксама націскаюць на тое, што да Чэмпіянату свету па хакеі 2014 года неабходна нармалізаваць назвы элементаў вулічна-дарожнай сеткі.
Аднак, як сказаў Г. Кузняцоў, калі змены ў закон будуць прынятыя, то адбудзецца гэта не раней канца 2015 года.
Гэта значыць, гэтыя гады праца з найменнямі будзе праводзіцца па існуючай схеме, а закон, як вядома, зваротнай сілы не мае.
З 2011 па 2013 гады ў Беларусі перайменавана 29 геаграфічных аб’ектаў, 13 прысвоены назвы з улікам новых патрабаванняў. У рамках вядзення рэестра адрасоў праводзіцца ўпарадкаванне усіх найменняў вулічна-дарожнай сеткі Беларусі, якое выканана ўжо на 30% і ў бліжэйшыя два гады будзе завершана. Новыя ж правілы пацягнуць новыя выдаткі.
Чыноўнікі: трэба знайсці агульную мову з турыстамі
Праблема неразумення турыстамі беларускіх тапонімаў створана штучна, лічыць старшыня Дзяржкаммаёмасці.
У гасцей, якія прыехалі на чэмпіянат, будуць схемы, маршруты, падрыхтаваныя спецыяльна для іх. “Выдатна, што мы прымаем у сябе такое мерапрыемства, — сказаў Г. Кузняцоў.- Аднак турысты былі і да яго, будуць і пасля.
Сёння шмат расійскіх гасцей, заўтра будзе шмат кітайскіх. І што, мы будзем для кожнай нацыі перакладаць нашы назвы?”
Як адзначылі члены камісіі ў ходзе абмеркавання, ініцыятыва ўнясення гэтых змяненняў у Закон належыць мінскім гарадскім уладам, у прыватнасці намесніку старшыні Мінскага гарвыканкама Ігару Карпенку, які, дарэчы, удзел у пасяджэнні не прымаў.
Прадстаўнік тапанімічнай камісіі Мінгарвыканкама патлумачыла, што пытанні выкліканыя праблемамі з назвамі новых станцый сталічнага метрапалітэна.
Мінгарвыканкам не згодны з тым, каб надпісы былі толькі на беларускай мове.
Там лічаць, што рускія назвы неабходныя.
Сусветная практыка і традыцыі продкаў
Прамы пераклад тапонімаў не практыкуецца ў ніводнай краіне свету.
Больш за тое, у рэкамендацыйных дакументах групы экспертаў ААН па геаграфічных назвах ён адзначаецца як цалкам непрымальны, паколькі сцірае нацыянальныя асаблівасці мовы і пазбаўляе геаграфічную назву яе нацыянальнай самабытнасці.
На думку членаў тапанімічнай камісіі, Беларусь не можа дапусціць парушэнне міжнародных нормаў.
Як нагадаў Сяргей Лукашэвіч, першы сакратар упраўлення глабальнай палітыкі і гуманітарнага супрацоўніцтва галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС, беларусы замежжа прынялі зварот і выступаюць за захаванне беларускай мовы.
У пытанні захавання тапонімаў і стварэння новых геаграфічных назваў гаворка ідзе пра прэстыж дзяржавы.
“Калі мы хочам захаваць тое, што засталося нам ад продкаў, то мы павінны даваць назвы на беларускай мове, — працягнуў Г. Кузняцоў.
— Я з таго пакалення беларусаў, якія да 7–8 класа вучыліся на беларускай мове. І я спадзяюся, што мы вернемся да гэтага”.
Шмат пытанняў узнікае з карэктным найменнем геаграфічных аб’ектаў, адзначыў Ігар Капылоў, вучоны сакратар Інстытут мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук. Катастрафічна не хапае інфармаванасці ў асяроддзі чыноўнікаў мясцовага кіравання краіны. “Мы падрыхтавалі даведнік, які атрымаў высокую ацэнку на з’ездзе славістаў, гатовыя падрыхтаваць інфармацыйную базу”, — сказаў ён.
Аднак перакладаць беларускія тапонімы — недапушчальна.
“Мы ж не станем перакладаць прозвішчы грамадзян Беларусі! Бурака на Свеклу, Трусава на Кроликова. А з назвамі гарадоў, вуліц — тое ж самае”, — сказаў І.Капылоў.
Самае галоўнае, што з перакладам на рускую мову немінучая блытаніна, а гэта недапушчальна ў сувязі з выключна важным практычным значэннем назваў геаграфічных аб’ектаў — іх адраснай функцыі.
Напрыклад, Кастрычніцкая і Октябрьская для замежнікаў — гэта два розныя тапонімы. Атрымліваецца, што парушаюцца два асноўныя прынцыпы міжнароднай тапанімікі — пазнавальнасць і зварачальнасць. Дакладнасць, адраснасць магчымая толькі пры ўмове выкарыстання адной сістэмы, адной мовы.
І гэта павінна быць беларуская мова, аднагалосна вырашыла тапанімічная камісія.
Ганна Абрамовіч, Interfax.by
Пераклад: Наша Ніва
05.09.2013 |
Опубликовал admin
05.09.2013 18:44 ·
0 комментариев ·
28404 прочтений ·
|
|
Комментарии
|
Нет комментариев
|
|
Добавить комментарий
|
Пожалуйста, зайдите на сайт для добавления комментария.
|
|
Рейтинг
|
Рейтинг доступен только для зарегистрированных пользователей.
Для участия в голосовании по рейтингу, пожалуйста, зайдите на сайт через форму входа или зарегистрируйтесь.
Нет данных для оценки
|
|
|
Гость
|
|
Забыли пароль? Запросите новый
|
|
Календарь событий
|
|
|
|
Случайный анекдот
|
|
— Дети, придумайте предложение с выражением «Чуть было».
Коля:
— Наша Оля чуть было не стала королевой красоты!
Петя:
— В субботу мы с мамой чуть было не опоздали на электричку. Вовочка:
— Сегодня утром мы с Коляном чуть было не загнулись с похмелюги, но у нас чуть было.
|
|
|
Афоризм
|
|
Из десяти переводчиков девять не знают языка, с которого переводят, а из десяти знающих язык, с которого переводят, девять не знают языка, на который они переводят.
(Шарль Нодье) |
|
|
Counter
|
|
|
|
|