В русском языке, согласно статистике, более полумиллиона слов, однако в жизни обычный человек использует около 3000 слов.
Google
Пінская гімназія № 2 будзе выдаваць “шпрэх-дыпломы"
Пінская гімназія №2 атрымала права выдаваць спецыяльныя дыпломы сваім выпускнікам, якія вывучалі нямецкую мову. Такое права пацвердзіў каардынатар управы замежных школ Нямеччыны Рыхтар Лібкнэхт, які нядаўна гасцяваў у Пінску.
Атрымальнікі так званага шпрэх-дыплому змогуць без перашкод паступаць у нямецкія ВНУ. Замежныя партнёры перадалі новыя вучэбныя дапаможнікі для гімназіі. Апроч таго, неўзабаве тут будуць стажыравацца настаўнікі з Нямеччыны.
Варта адзначыць, што Пінск - адзіны раённы цэнтр у Беларусі, у якім можна атрымаць “шпрэх-дыплом”.