Последние статьи
|
|
|
|
Интересный факт
|
|
Индия явление самым многонациональным государством в мире. Почти в каждой категории по разнообразию в культурном, экономическом, климатическом, расовом, лингвистическом, этническом, религиозном аспектах Индия занимает либо первое, либо второе место. |
|
|
Google
|
|
|
|
|
5 песень, якія павінен ведаць кожны беларус |
Беларусы, бясспрэчна, народ паэтаў і песняроў. Музыка, песня — неад'емныя складнікі як народнай культуры, так і высокага мастацтва нашай краіны. Але сёння з музычна-песеннай культурай адбываюцца страшэнныя пераўтварэнні! Здаецца, песня страціла тую сілу і духоўную значнасць, якую мела ўсяго дзесяць гадоў таму...
Вінаватыя ва ўсім, вядома, новыя тэхналогіі, якія пераўтварылі працэс праслухоўвання музыкі з казачнага рытуалу ў імгненную загрузку файлаў на камп'ютар ці ай-под. Музыка стала больш даступнай, адпаведна — менш каштоўнай. Сёння толькі зрэдку людзі шукаюць у музыцы нешта важнае для сябе, часцей яны робяць з музыкі прыемны "фон" для працы, гутаркі, вячэры. Каб дапамагчы беларусам зарыентавацца ў вялікім мностве MР3-файлаў, я апытала пяць вядомых людзей, якія сцвердзілі сябе ў розных відах мастацтва: музыцы і тэатры, жывапісе, літаратуры. Кожны з іх раіць вам паслухаць пяць песень, у якіх вы знойдзеце нешта ўзнёслае і роднае, надзённае і нацыянальнае. Пра тое, што гэта песні вартыя, сведчыць той факт, што некаторыя пазіцыі супалі, хоць апытаныя належаць да розных пакаленняў.
Ганна Сілівончык, мастачка:
1. Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь (словы М. Клімковіча, Ул. Карызны, музыка Н. Сакалоўскага). Кожны павінен ведаць, у першую чаргу, свой гімн. У нацыянальных гімнах заўжды ёсць нешта годнае і патрыятычнае. Добра, калі дзяржаўны гімн выклікае жаданне завучыць тэкст на памяць і спяваць яго хорам, высока ўзняўшы галаву...
2. "Туман ярам". Гэта шыкоўная беларуская народная песня, светлая і тужлівая. Наогул хочацца, каб беларусы ведалі як мага больш народных песень, бо гэта дае вельмі шмат для разумення сваёй ментальнасці, сваіх каранёў, гісторыі і культуры.
3. "Мой родны кут" (словы Я. Коласа, музыка І. Лучанка). Лірычная песня пра мілы родны край на верш народнага паэта. Думаю, акрамя таго, што яна надзвычайна ўзнёслая і патрыятычная, можна дадаць яшчэ хіба тое, што слухаць песню варта ў выкананні сапраўды нацыянальнага беларускага ансамбля "Песняры".
4. Паланэз "Развітанне з Радзімай" (музыка М. К. Агінскага). Пранікнёная класіка пра любоў да родных мясцін! І скончыліся спрэчкі аб тым, беларускім ці польскім кампазітарам з'яўляецца Міхал Клеафас Агінскі...
5. "Капитал" гурта "Ляпис Трубецкой". Пра нашу з вамі сучаснасць. Досыць яскравая песня досыць яскравага гурта. Жывая, вясёлая і якасная музыка.
Жанэт, спявачка:
1. "Беловежская пуща" (словы М. Дабранравава, музыка А. Пахмутавай). Мне здаецца, што кожны беларус павінен ведаць рэпертуар "Песняроў" Уладзіміра Мулявіна. Гэтая песня прасякнутая настроем аднаго з найгалоўнейшых сімвалаў Беларусі — Белавежскай пушчы.
2. "С чего начинается Родина" (словы М. Матусоўскага, музыка В. Баснера). На жаль, многія забылі гэтую шыкоўную песню. Але яе трэба ведаць, таму што ў ёй сабрана вельмі шмат чалавечых каштоўнасцяў, важных для кожнага патрыёта любой краіны, асабліва славянскай: матуліна песня, першы буквар, дзяцінства, сяброўства...
3. "Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь" (словы М. Клімковіча, Ул. Карызны, музыка Н. Сакалоўскага). Якая гэта песня ні была б (некаму яна падабаецца, некаму — не), але кожны беларус проста з павагі да сябе павінен ведаць свой гімн.
4. "Малиновка" (словы А. Папярэчнага, музыка Э. Ханка). У свой час гэтую песню выконваў гурт "Верасы". Яна вельмі тонкая і чуллівая, сугучная песенна-рамантычным ноткам беларускага сэрца. Акрамя таго, "Верасы" — гэта класіка айчыннай эстрады, якую таксама трэба ведаць.
5. "Касіў Ясь канюшыну". Кожны беларус павінен абавязкова ведаць песні на беларускай мове! Гэтая пазітыўная народная песня, якая добра стасуецца з весялосцю і дабрынёй беларусаў, вельмі падыходзіць. Акрамя таго, яе ведае шмат людзей па ўсім свеце — гэта такая своеасаблівая беларуская музычная візітоўка.
Анастасія Шпакоўская, актрыса, лідар гурта "NАKА":
1. "Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь" (словы М. Клімковіча, Ул. Карызны, музыка Н. Сакалоўскага). Гэта музычны твор, які ў першую чаргу павінен ведаць кожны беларус. У ім прысутнічае патрыятычны дух, настрой. Грамадзяне ўсіх краін ведаюць свой гімн, і мне здаецца, што гэта правільна.
2. "Белоруссия" (словы М. Дабранравава, музыка А. Пахмутавай). Гэта беларуская класіка ў выкананні "Песняроў" вельмі натхняе на любоў да Радзімы. Наогул, я старалася выбраць песні пра Беларусь, якія адпавядала б інтарэсам беларусаў... Мне здаецца, што гэта адна з такіх песень.
3. "Мая краіна Беларусь" (словы і музыка В. Артыста, гурт "Без білета"). Думаю, гэта песня павінна спадабацца ўсім беларусам, таму што яна не абцяжараная шматсэнсоўным тэкстам, які кожны можа трактаваць па-свойму. У ёй проста спяваецца "Ла-ла-лай, мая краіна Беларусь!". Такі прыемны патрыятычны мінімалізм, у якім кожны знойдзе сабе прытулак.
4. Паланэз "Развітанне з Радзімай" (музыка М. К. Агінскага). Беларуская класіка вельмі важная кампазіцыя для нашага народа.
5. "Слушай Батьку" (словы Я. Мураўёва, музыка А. Сарокіна). Адказ на тое, чаму я раю гэтую песню, думаю, кожны беларус знойдзе для сябе сам. Мне здаецца, што бацька для нас усіх — гэта вельмі істотная частка жыцця, значная фігура. Таму, безумоўна, разам з гімнам і іншымі песнямі, песня гурта "Сябры" павінна быць у гэтым спісе.
Уладзімір Арлоў, пісьменнік:
1. Паланэз "Развітанне з Радзімай" (музыка М. К. Агінскага). Гэта мелодыя незабыўная для кожнага нашага суайчынніка. Асабліва калі чуеш яе за мяжой, не дома. Бывае, калі недзе чуеш, як вулічныя музыкі яе граюць, то вее такім родным беларускім ветрыкам. Цяпер, дарэчы, ужо ёсць некалькі варыянтаў тэкстаў на гэтую мелодыю. Гэтая песня ўпрыгожвае музычны дыск "Я нарадзіўся тут".
2. "Магутны Божа" (словы Н. Арсенневай, музыка М. Равенскага). Я думаю, гэта сапраўдны беларускі рэлігійны гімн. Мне даводзілася чуць, як гэты гімн спяваюць нашы суайчыннікі ў розных гарадах і краінах. Ён насамрэч магутны сваімі словамі, велічнай мелодыяй.
3. "Пагоня" (словы М. Багдановіча, музыка Ул. Мулявіна). Упершыню гэтая песня прагучала на канцэрце "Песняроў" у Нью-Ёрку ў 1991 годзе. Выконвалася канцэртная праграма "Вянок", якая, на жаль, потым практычна ні разу больш не прагучала. Чуллівая песня, працятая самаахвярнасцю дзеля дабрабыту роднай зямлі.
4. "Паветраны шар" гурта N.R.M. Гэтую песню я раю, можа быць, не кожнаму беларусу, але кожнаму маладому беларусу. Яна сапраўды ўзнёслая, напоўненая такой юнацкай прагай да палёту, свабоды. Я быў сведкам, калі на адным з канцэртаў, падчас якога выконвалася гэтая песня, хлопцы пасадзілі сваіх дзяўчат на плечы, і такім чынам усе пад яе танчылі. Быў сапраўды такі момант імкнення ўгору.
5. "У нескладовае" (музыка Р. Арлова, словы Р. Арлова, Б. Штэрна). Песня адрасаваная найперш моладзі. Яна падкрэслівае нашу адметнасць, бо прысвечаная беларускай літары, якая не сустракаецца больш ні ў якіх алфавітах свету.
Мікола Мятліцкі, паэт:
1. "Шумяць вербы ў канцы грэблі". Мне вельмі дарагая гэтая песня. Бо душа народа — гэта менавіта народная песня. Каб прыбывала святло ва ўласнай душы, трэба часцей звяртацца да народнай творчасці. Дарэчы, тэкст гэтай песні скарыстаны Іванам Мележам у знакамітым рамане "Людзі на балоце".
2. "Ручнікі" (словы В. Вярбы, музыка М. Пятрэнкі). Я думаю, што кожны беларус, чуючы гэтую песню, агортваецца пачуццямі годнасці, еднасці. Гэтая песня, як ніякая іншая, узнёслая і прасветленая, настолькі кранае душу! У свой час яна стала, можна сказаць, народнай пры жывых аўтарах. Песня "Ручнікі" яднае беларусаў не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.
3. "Алеся" (словы А. Куляшова, музыка І. Лучанка). Мяне заўсёды кранае тое, што тэкст гэтай песні напісаны 14-гадовым паэтам аб сваім страчаным першым каханні з такой журбой і пранікнёнасцю. Гэта песня нарадзілася не ў сэрцы кампазітара, а перш за ўсё, у сэрцы самога паэта. Песня гэтая будзе, пэўна, ва ўсе часы блізкая беларускаму сэрцу.
4. "Зорка Венера" (словы М. Багдановіча, музыка С. Рак-Міхайлоўскага). Лірычная цеплыня, уласцівая гэтай песні, так адпавядае нашай беларускай ментальнасці!
5. "Жураўлі над Палессем ляцяць" (словы А. Ставера, музыка І. Лучанка). Словы гэтай песні самі па сабе пачынаюць узнікаць у душы, калі ад'язджаеш ад свайго края... Таму што ўсіх нас прыцягвае Радзіма.
Вольга ЧАЙКОЎСКАЯ, Звязда |
admin 31.07.2010 14:14 ·
|
|
Комментарии
|
Нет комментариев
|
|
Добавить комментарий
|
Пожалуйста, зайдите на сайт для добавления комментария.
|
|
Рейтинг
|
Рейтинг доступен только для зарегистрированных пользователей.
Для участия в голосовании по рейтингу, пожалуйста, зайдите на сайт через форму входа или зарегистрируйтесь.
Нет данных для оценки
|
|
|
Гость
|
|
Забыли пароль? Запросите новый
|
|
Календарь событий
|
|
|
|
Случайный анекдот
|
|
Она:
— А кем вы работаете?
Он:
— Слесарем.
Она:
— Ой, это должно быть очень интересно! Все эти ваши рашпили, керны, штихели, фланцевые притирки, резьба под муфту, стопорение калибровочным шпунтом! Знаете, я в этом ничего не понимаю... |
|
|
Афоризм
|
|
Переводчика каждый может обидеть, а ведь он сродни поэту. (ИМ, 2015) |
|
|
Counter
|
|
|
|
|