Последние статьи
|
|
|
|
Интересный факт
|
|
Город Пятигорск в русском жестовом языке показывается как два пистолета, смотрящие друг на друга. Это является прямой отсылкой к дуэли между Лермонтовым и Мартыновым, произошедшей здесь в 1841 году. |
|
|
Google
|
|
|
|
|
Самая вялікая беларуская амбасада — у Маскве, самая аддаленая — у Буэнас-Айрэсе |
23 ліпеня міністр замежных спраў Беларусі, Сяргей Мартынаў, правёў нараду з кіраўнікамі замежных прадстаўніцтваў нашай краіны.
"НН" вырашыла прыгадаць, дзе ж у свеце знаходзяцца беларускія дыпламатычныя пляцоўкі.
Сярод частак свету лідэрства па колькасці беларускіх амбасадаў належыць, безумоўна, Еўропе. З буйных і важнейшых краін толькі ў Іспаніі, Нарвегіі, Фінляндыі ды Ірландыі няма беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў. Да іх далучаюцца таксама невялікія краіны Балканскага паўвострава (акрамя Сербіі).
З еўрапейскіх дыппрадстаўніцтваў найбольш разгалінаваную структуру мае польскае — амбасада ў Варшаве, генконсульствы ў Беластоку і Гданьску, а таксама консульства ў Бяла-Падлясцы.
Разгалінаваную структуру мае таксама амбасада ў Германіі — цэнтральная сядзіба ў Берліне і аддзел у Бонне. Іншыя беларускія дыпламатычныя пляцоўкі ў Еўропе консульстваў і аддзелаў не маюць. Выключэннем тут ёсць суседка Латвія, дзе Беларусь мае генеральнае консульства ў Даўгавпілсе (Дзвінску), побач з мяжой.
Большасць беларускіх пляцовак, якія размяшчаюцца ў Еўразіі, знаходзяцца ў рэспубліках былога СССР.
Найбуйнейшая з іх (і ўвогуле, найбуйнейшае беларускае дыппрадстаўніцтва ў свеце) размяшчаецца ў Расіі. Акрамя непасрэдна амбасады ў Маскве яшчэ дзесяць аддзелаў па ўсёй краіне — ад Калінінграда да Хабараўска.
Акрамя рэспублік былога Савецкага Саюза, у Еўразіі Беларусь прадстаўлена таксама ў Японіі, Паўднёвай Карэі, Кітаі, Індыі, В’етнаме, Сірыі, Турцыі, ААЭ і Ізраілі.
Апроч гэтага, дыпламатычныя пляцоўкі Беларусь мае яшчэ на трох кантынентах — Паўночнай і Паўднёвай Амерыках і ў Афрыцы. На ўсіх названых мацерыках існуе па тры беларускія амбасады. У Афрыцы гэта прадстаўніцтвы ў Егіпце, Лівіі і ПАР, у Паўночнай Амерыцы — у ЗША, Канадзе і на Кубе, а ў Паўднёвай — у Венесуэле, Бразіліі і ў Аргенціне. Апошняя пляцоўка, дарэчы, з’яўляецца самай аддаленай ад Мінска.
Такім чынам, Беларусь мае свае афіцыйныя прадстаўніцтвы ў 45 дзяржавах са 192, якія на дадзены момант з’яўляюцца сябрамі ААН.
У рэшце краін свету, згодна з міждзяржаўным пагадненнем, інтарэсы нашай краіны прадстаўляе Расія.
Наша Ніва,
25.07.2010 |
admin 26.07.2010 10:57 ·
|
|
Комментарии
|
Нет комментариев
|
|
Добавить комментарий
|
Пожалуйста, зайдите на сайт для добавления комментария.
|
|
Рейтинг
|
Рейтинг доступен только для зарегистрированных пользователей.
Для участия в голосовании по рейтингу, пожалуйста, зайдите на сайт через форму входа или зарегистрируйтесь.
Нет данных для оценки
|
|
|
Гость
|
|
Забыли пароль? Запросите новый
|
|
Календарь событий
|
|
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
---|
|
|
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
6 |
7 |
8 |
9 |
10 |
11 |
12 |
13 |
14 |
15 |
16 |
17 |
18 |
19 |
20 |
21 |
22 |
23 |
24 |
25 |
26 |
27 |
28 |
29 |
30 |
31 |
|
|
|
|
Случайный анекдот
|
|
Он умел делать все, но у него ничего не получалось. |
|
|
Афоризм
|
|
Ученый — это человек, удовлетворяющий собственное любопытство за государственный счет. |
|
|
Counter
|
|
|
|
|