Последние статьи
|
|
|
|
Интересный факт
|
|
Прогноз от Павла Глобы: С 2015 года начнутся хорошие времена для России. Вокруг РФ сформируется колоссальная по размерам конфедерация, в состав которой войдут не только бывшие советские республики, но и такие государства, как Индия. Мощь этой конфедерации не поддаётся описанию, а русский язык по этой причине обретёт статус международного – на нём будет разговаривать весь мир, и он вытеснит английский. |
|
|
Google
|
|
|
|
|
Аўтар "Глокай куздры" нарадзіўся ў Беларусі |
Памылка ў біяграфіі
Большасць крыніц дагэтуль называюць месцам яго нараджэння Пецярбург. І гэта тыповая рэч. Часцяком людзі, якія з’явіліся на свет ў мястэчках і правінцыйных гарадках тагачаснай Расійскай імперыі, у далейшым лічылі за лепшае пра іх не згадваць. Ці гэта за іх маглі вырашаць біёграфы, сваякі, паплечнікі…
Як бы тое ні было, Леў Шчэрба нарадзіўся не ў Пецярбургу, як паведамляе большасць сучасных крыніц, а ў старажытным беларускім горадзе Ігумен Мінскай губерні - тым самым, які бальшавікі потым пераймянуюць у Чэрвень. Сям’я Шчэрбаў прыехала ў Ігумен з Пецярбургу па накіраванні. Ягоны бацька Ўладзімір Сцяпанавіч быў інжынерам, маці Кацярына Валер’янаўна да замуства вучылася на жаночых педагагічных курсах.
На жаль, больш пра першыя крокі будучага навукоўца нічога невядома. У 1898 годзе хлопец скончыў з залатым медалём 2-ю гімназію ў Кіеве, куды пераехала сям’я, і паступіў на прыродазнаўчы факультэт Кіеўскага ўніверсітэта. Праз год чарговы пераезд. Гэтым разам - на радзіму бацькоў у Пецярбург, дзе Леў працягвае навучанне ўжо на гісторыка-філалагічным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. З самага юнацтва ён марыў стаць выкладчыкам рускай мовы і літаратуры і цяпер мэтанакіравана спраўджваў мару.
Моўны шлях
Пачаўшы з псіхалогіі, Шчэрба наведвае лекцыі легендарных лінгвістаў - Шахматава і Сабалеўскага. Ягоным навуковым кіраўніком становіцца прафесар Бадуэн дэ Куртэнэ - адзін з найбуйнейшых тэарэтыкаў мовазнаўства 19-20 стагоддзяў. Менавіта ён і рэкамендуе таленавітаму выпускніку (за работу "Психический элемент в фонетике" Шчэрба атрымаў залаты медаль) застацца працаваць на сваёй кафедры параўнальнай граматыкі і санскрыта.
Здаўшы магістарскія іспыты, Леў Шчэрба выпраўляецца ў трохгадовую камандзіроўку ў Еўропу. Здзіўленыя? У тагачаснай Расійскай імперыі то была звычайная рэч. Вывучае граматыку, параўнальна-гістарычнае мовазнаўства і фанетыку ў Лейпцыгу, Парыжы, Празе. У Паўночнай Італіі ён даследаваў тасканскія дыялекты, у Нямеччыне - мужакаўскія дыялекты лужыцкай мовы. Прычым наш зямляк меў своеасаблівы падыход да вывучэння моў. Гэтак, не разумеючы ні слова на мясцовым дыялекце, ён пасяліўся ў сялянскай сям’і ў ваколіцы горада Мужакаў і за двое восеньскіх вакацый засвоіў мову, якой потым і прысвяціў доктарскую работу (1916).
Замежныя штудыі вызначылі далейшы накірунак ягонай навуковай дзейнасці. Па-першае, ён звярнуў асаблівую ўвагу на даследаванне ролі гутарковага маўлення, першым прыйшоўшы да высновы, што жывая мова існуе ў асноўным у форме дыялога. Па-другое, адной з цэнтральных праблем ягоных даследаванняў стала дзвюхмоўе. Па-трэцяе, папрацаваўшы ў парыжскай лабараторыі эксперыментальнай фанетыкі, Шчэрба даказаў неабходнасць вывучэння фанетыкі як самастойнай навукі, надаўшы тэрміну "фанема" сучаснае значэнне.
Жыццё па-за жыццём
Пасля вяртання ў родныя палестыны Льва Шчэрбу абіраюць прыват-дацэнтам Пецярбургскага ўніверсітэта, з якім і звязаны ўвесь ягоны далейшы лёс. Паралельна даследчык актыўна ўлучаецца ў выкладчыцкую дзейнасць, чытаючы курсы па мовазнаўстве, граматыцы, фанетыцы, рускай і старажытнаславянскай мовам, латыні, старажытнагрэцкай, французскай, ангельскай, нямецкай...
Абсалютна дзіўная рэч. Калі чытаеш ягоную біяграфію, складваецца ўражанне, што наш герой жыў ва ўласным свеце, ізаляваным ад наваколля. І гэта пры тым, што адбывалася гэта ці не ў самы складаны перыяд гісторыі: Першая сусветная вайна, Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі, Грамадзянская вайна, сталінскія рэпрэсіі, Другая сусветная вайна... Шчэрба ўсяго гэтага нібыта не заўважаў. Гэтаксама, як гэтыя падзеі міналі Шчэрбу.
Гэтак, у 1916 годзе ён становіцца прафесарам кафедры параўнальнага мовазнаўства Петраградскага ўніверсітэта. У 1920-х - нязменным старшынём Лінгвістычнага таварыства, ганаровым сябрам Міжнароднай асацыяцыі фанетыстаў, членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР, рэдактарам зборніка "Русская речь"… У 1930-х арганізоўвае на філфаку ўжо Ленінградскага ўніверсітэта кафедру фанетыкі, працуе ў кіраўніцтве Арфаграфічнай і Дыялектычнай камісій АН, рэдагуе падручнікі па граматыцы, складае слоўнікі...
1941 год. Эвакуацыя. Пераезд у далёкі Налінск. Гэта не спыняе Льва Ўладзіміравіча, які актыўна супрацоўнічае з перавезенымі з Масквы інстытутамі, піша знакамітыя "Теорию русского письма" і "Основы методики преподавания иностранных языков", якія так і засталіся няскончаныя. У 1943 годзе Леў Шчэрба вяртаецца ў Маскву ўжо акадэмікам АН СССР і з галавой занураецца ў навуковую, педагагічную і арганізацыйную працу ў разнастайных інстытутах і камітэтах.
У жніўні 1944-га Шчэрба моцна захварэў. Праз чатыры месяцы чалавека, які зрабіў велізарны ўнёсак у развіццё псіхалінгвістыкі, лексікаграфіі і фаналогіі і якому належыць неўміручая фраза "Глокая куздра штеко будланула бокра и курдячит бокрёнка", не стала.
На здымку: Леў Уладзіміравіч ШЧЭРБА (Лев Щерба). Нарадзіўся 3 сакавіка 1890 г. у Ігумене (Расійская імперыя). Памёр 26 снежня 1944 г. у Маскве (СССР).
Кастусь ЛАШКЕВІЧ
ТUT.BY, 07.05.2010
|
admin 08.05.2010 12:55 ·
|
|
Комментарии
|
Нет комментариев
|
|
Добавить комментарий
|
Пожалуйста, зайдите на сайт для добавления комментария.
|
|
Рейтинг
|
Рейтинг доступен только для зарегистрированных пользователей.
Для участия в голосовании по рейтингу, пожалуйста, зайдите на сайт через форму входа или зарегистрируйтесь.
Нет данных для оценки
|
|
|
Гость
|
|
Забыли пароль? Запросите новый
|
|
Календарь событий
|
|
|
|
Случайный анекдот
|
|
Прибегает к английскому лорду слуга и кричит:
— Сэр! Спасайтесь! Темза вышла из берегов!
Джентльмен с возмущением говорит:
— Джон?! Что за манеры?!
Смущенный слуга уходит и через пять минут, распахивая двери, торжественно говорит:
— Темза, сэр! |
|
|
Афоризм
|
|
In a world without walls and fences, who needs windows and gates? |
|
|
Counter
|
|
|
|
|