"Нет буквально ни одной отрасли, ни одного сектора экономики, нет ни одного объекта военного дела, образования, культуры, где не нужны были бы переводчики."
(Л. Гуревич, Президент Союза переводчиков России)
Google
Канада асуджае рэпрэсіі ў Беларусі
Прадстаўнікі беларускай дыяспары і МЗС Канады выступілі з заявамі, у якіх асудзілі гвалтоўныя дзеяньні ў Менску супраць апазыцыі.
Міністар замежных спраў Канады Лоўрэнс Кэнан выступіў з заявай, у якой выказаў занепакоенасьць канадыйскага ўраду «гвалтам у дачыненьні да кандыдатаў ад апазыцыі, СМІ і дэманстрантаў Менску».
«Мы заклікаем ўрад Рэспублікі Беларусь правесьці дакладнае і аб’ектыўнае расьследаваньне гвалту ў дзень выбараў і гарантаваць грамадзянам Беларусі свабоду слова і сходаў» — гаворыцца ў заяве.
У першыя гадзіны пасьля падзеяў ў Менску 19 сьнежня Згуртаваньне беларусаў Канады прыняло заяву, у якой асудзіла рэпрэсіі супраць кандыдатаў апазыцыі і іх прыхільнікаў і адзначыла, што «ўрад Беларусі нясе ўсю адказнасьць за выкарыстаньне сумнеўных мэтадаў супраць грамадзянскай супольнасьці». " Тыя эўрапейскія інстытуцыі, якія яшчэ нядаўна лабіравалі Лукашэнку ў спадзяваньні на свабодныя і справядлівыя выбары, павінны прызнаць, што дыктатар зьмяніўся не нашмат. Яшчэ адны выбары былі бессаромна сфальшаваныя».