Последние статьи
|
|
|
|
Интересный факт
|
|
Улица Захарова в Минске названа в честь политика и участника Великой Отечественной войны Ивана Антоновича Захарова. До мая 1947 от современной улицы Румянцева до железнодорожного полотна именовалась Провиантской, восточную часть нынешней Захарова, называли Сторожевской, а позже — Сторожевским тупиком. |
|
|
Google
|
|
|
|
|
У цытадэлi беларускасцi знайшлося ажно тры беларускамоўныя першакласнікі |
1 верасня два вучні пайшлі ў беларускі клас у 34-й школе, а для адзінага ў 32-й школе беларускамоўнага першакласніка Янкі Астроўскага чытанне, пісьмо і матэматыку будуць выкладаць індывідуальна. Гэткім чынам год таму першы клас скончыла сястра Янкі Святлана Астроўская.
У Дзень ведаў Еўрарадыё наведала сям’ю прафесара Алеся Астроўскага.
Сёння Астроўскія на святочную лінейку ў школу пайшлі ў поўным складзе. Пасля мінулагодняга канфліктуз-за мовы навучання старэйшай дачкі Светы, Алесь з жонкай Аксанай праігнаравалі Дзень ведаў. Пазіцыя сям’і — вучыць дзяцей толькі па-беларуску — аказалася вельмі прынцыповай. Тады адміністрацыя школы пайшла на саступкі: спецыяльна для Святланы арганізавалі асобнае навучанне.
“Умовы значна лепшыя, чым у тым класе. Больш нагадваюць рэпетытарства. Канешне, якасць адукацыі будзе лепшай. Так што атрымалася, што па гэтым параметры мы не толькі не ў пройгрышы, але ў значным выйгрышы. Некаторыя мне кажуць: “Вой, якія вы хітрыя! Вы сабе такое навучанне…”. Дык я кажу: “Далучайцеся, калі ласка!” — адводзяць вочы і адыходзяць думаць. Да гэтай пары Святлана адна застаецца”, — жартуючы кажа Алесь Астроўскі.
Пакуль аднакласнікі Святланы вучыліся чытаць па-руску, яна займалася беларускім пісьмом. Руская мова ў яе займала ўсяго толькі гадзіну на тыдзень. Па матэматыцы і прадмеце “Чалавек і свет” у Светы таксама быў асобны настаўнік. Сам-насам за ўрок яны паспявалі не толькі прайсці неабходную праграму, але і абмеркаваць шмат дадатковых пытанняў. На фізкультуру і спевы дзяўчынка хадзіла разам з усім класам. Апрача гэтага Света наведвае гурткі па рытміцы і маляванні і нават удзельнічае ў школьных канцэртах ды выставах. Цяпер такую праграму 1-га класа пройдзе яе брат Янка.
Для ягоных бацькоў гэта найлепшы варыянт вырашэння моўнай праблемы. Паводле звестак Таварыства беларускай мовы, сёлета ў розныя школы горада падалі не больш за 15 заяваў на навучанне дзяцей на роднай мове. У 34-й школе Кастрычніцкага раёна для дваіх жадаючых вучыцца па-беларуску зрабілі свой клас. У 32-ю школу Ленінскага раёна ў беларускамоўны клас бацькі падалі толькі адну заяву, якая і належала Аксане і Алесю Астроўскім.
Прынамсі, тры маленькія гродзенцы да канца пачатковай школы атрымаюць адукацыю па-беларуску. Да іх могуць далучыцца астатнія жадаючыя вучыцца на роднай мове. Астроўскія рады і такому выніку свайго настойлівага змагання за беларускую адукацыю і раяць іншым бацькам быць больш упартымі і рашучымі.
“Калі зазіраеш у сваю душу, дык разумееш: вось так правільна. Калі адкідваеш усе страхі, якія прымушаюць рабіць цябе не так, як ты думаеш, як адчуваеш сэрцам, калі ўсё гэта адкінуць — атрымліваецца так правільна. І калі гэта робіш, з аднаго боку, страшна, а з другога — настолькі на душы добра”, — кажа Аксана Астроўская.
“Адчуваеш, што ты годны паўнавартасны чалавек”, — дадае Алесь Астроўскі.
Нагадаем, год таму Алеся і Аксану Астроўскіх абвінавацілі ў парушэнні грамадскага парадку, калі тыя выйшлі на пікет да гарвыканкама з патрабаваннем адкрыць беларускі клас. У працэсе разгляду адміністрацыйнай справы суд вяртаў яе матэрыялы ў міліцыю, затым мяняліся суддзі. Урэшце выйшаў час, на працягу якога можна пакараць за адміністрацыйнае правапарушэнне.
Еўрарадыё
01.09.2011 |
admin 01.09.2011 16:43 ·
|
|
Комментарии
|
Нет комментариев
|
|
Добавить комментарий
|
Пожалуйста, зайдите на сайт для добавления комментария.
|
|
Рейтинг
|
Рейтинг доступен только для зарегистрированных пользователей.
Для участия в голосовании по рейтингу, пожалуйста, зайдите на сайт через форму входа или зарегистрируйтесь.
Нет данных для оценки
|
|
|
Гость
|
|
Забыли пароль? Запросите новый
|
|
Календарь событий
|
|
|
|
Случайный анекдот
|
|
Маленькое замечание о повторениях, которые иногда встречаются в статьях, которые печатаются и у нас, и за рубежом, которые иногда затуманивают мысль, которую хотел высказать автор, о которых мы и хотели сделать это замечание. |
|
|
Афоризм
|
|
Вовсе не обязательно соглашаться с собеседником, чтобы найти с ним общий язык.
(Маргарет Тэтчер, о Горбачеве) |
|
|
Counter
|
|
|
|
|