Некоторые области мира, такие как Швейцария или Сингапур, являются горячими точками для полиглотов, где фактически все говорят на двух или больше языках.
Google
Беларусам усё цяжэй разумець родную мову
Барыс Кіт — беларус з-пад Навагрудка, які зрабіў выдатную у кар’еру ў касмічнай індустрыі ЗША. На працягу жыцця ён захаваў вернасць беларускай мове, гаворыць і чытае на ёй. Дарэчы, яму ўжо 102 гады.
Славутага навукоўца паказалі на БТ у дакументальным фільме “Зорнае прыцягненне”. Фільм дубляваны па-расейску. Прычым усе словы Барыса Кіта, які гаворыць па-беларуску, ідуць... у перакладзе на расейскую.
У рэдакцыю “Нашай Нівы” звярнуліся з гэтай нагоды абураныя чытачы. “Гэта што такое — у Беларусі беларускія словы перакрываць перакладам?” — напісаў нам менеджар па продажах з Мінска Алесь.
Высветлілася, што фільм “Зорнае прыцягненне” створаны Беларускім відэацэнтрам у 2007 і мае дзве версіі.
“Гэты фільм замаўляла Міністэрства культуры, — кажа начальнік аддзела маркетынгу Беларускага відэацэнтра Алеся Барвінак. — У замове ёсць такі пункт “мова арыгінала”. Мы мусім здымаць фільм на нейкай адной мове. Калі гэта расейская мова, тады фільм перакладаецца цалкам на расейскую, калі мова беларуская — тады перакладаецца ўвесь расейскі тэкст. Да таго ж некаторыя нашыя фільмы прадаюцца ў Расію”, — апраўдваецца яна.
Як паведамілі ў аддзеле маркетынгу дадаткова, беларускамоўная версія “Зорнага прыцягнення” існуе, але канал “Беларусь-2” купіў менавіта расейскамоўную версію.