Во Франции законом запрещено называть свиней именем Наполеон.
Google
Wikileaks: большасць студэнтаў БарДУ не вярнуліся з летняй працы з ЗША
Як сцвярджае Wikileaks, 67% баранавіцкіх студэнтаў, якія паехалі на летнюю працу ў ЗША, парушылі амерыканскі закон і засталіся ў штатах пасля сканчэння візы. У БарДУ абвяргаюць: iх студэнты нiколі не былі на практыцы ў ЗША.
Як піша generation.by, аб гэтым сведчаць дадзеныя дэпешы амерыканскай амбасады ў Маскве, якія ў вольны доступ выклаў на мінулым тыдні партал Wikileaks.
Так, згодна з апублікаванымі дадзенымі, у 2008 годзе 15% студэнтаў не пакінулі ЗША пасля завяршэння праграмы. Гэтыя лічбы адпавядаюць працэнту студэнтаў, што не вярнуліся ў 2007 годзе.
Па дадзеных generation.by, часцей за ўсё бягуць з радзімы менавіта студэнты правінцыйных універсітэтаў. Гэтак, 67% студэнтаў Баранавіцкага ўніверсітэту, паехаўшых на летнюю працу ў ЗША ў 2008 годзе, парушылі амерыканскі закон і засталіся ў штатах пасля сканчэння візы.
А вось навучэнцы прэстыжных БДУ і МДЛУ вяртаюцца з большай ахвотай. Такую сітуацыю амерыканскія дыпламаты тлумачаць тым, быццам сталічныя студэнты бачаць лепшыя эканамічныя перспектывы, чым іх правінцыйныя калегі. У Баранавіцкім дзяржуніверсітэце гэту інфармацыю адвяргаюць.
Між тым, па словах прарэктара па навуковай працы УА “БарДУ” Алы Нікішовай, за ўсю гісторыю існавання ўстановы студэнты ўніверсітэта ніколі не выязджалі ў ЗША. “Кожны год нашы студэнты атрымліваюць гранты на практыку ў Германii, адпраўляюцца на летнюю практыку на Украіну. У ЗША нашы студэнты ніколі не выязжалі па лініі універсітэта”, - сказала прарэктар.
Тамара САВИЧ, Инна ГОНЧАР
08 сентября 2011 г. Intex-Press