Жители острова Бугенвиль в Тихом океане говорят на языке ротокас, в котором насчитывается всего 12 букв. Алфавит этого языка создан на основе латиницы и содержит буквы a, e, g, i, k, o, p, r, s, t, u, v.
Вядучы ўкраінскі рок-гурт прэзентуе "Країну мрій", адну з галоўных песень у сваёй 25-гадовай гісторыі на беларускай мове. Удзел у праекце “Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2” Алег Скрыпка каментуе так: "Я асабіста і ўвесь наш калектыў шчыра любім Беларусь і вельмі цэнім тое, што беларусы застаюцца такімі тонкімі і душэўнымі, не зважаючы на часовыя цяжкасці".
Пару год таму вядомы шоумэн Алег Скрыпка пачаў актыўна імпартаваць беларускія гурты на этна-фестываль "Країна мрій" ва Украіну. Далей — болей: не так даўно музыка прызнаўся, што ён на чвэрць – беларус, выступіў у Беларусі з эксклюзіўным дыджэй-сэтам, а цяпер і сам запеў па-беларуску. У выніку "Країна мрій" стала “Краінай мрой”, а публіка азадачылася патыннем, ці не збіраецца Алег працягнуць кар’еру ў якім-небудзь беларускім гурце?..