Последние статьи
|
|
|
|
Интересный факт
|
|
Один из способов различить китайцев, корейцы и японцев — по языку. У китайцев, вне зависимости от диалекта, язык тоновый, а корейцы любят в конце фраз ставить характерные звуковые маркеры вежливости, которые при должном опыте можно различать. Однако и тут можно ошибиться: считается, что шанхайский диалект китайского напоминает японский язык. Язык японцев без ударений и повышений тонов, монотонно-вежливый, говорят они приглушенно. |
|
|
Google
|
|
|
|
|
Бельгіец палюбіў Беларусь і самастойна вывучыў беларускую мову |
Малады гісторык з Бельгіі Адрыэн Бодуэн прыехаў у Беларусь, каб яшчэ лепш вывучыць нашу краіну. Ягоны беларускамоўны лексікон шчыра ўражвае!
Упершыню ён трапіў у Беларусь у 2006 годзе. Маючы за плячамі вялізны моўны багаж (французская, англійская, нямецкая, нідэрландская і іншыя), не валодаў ніводнай славянскай мовай. Таму так дрэнна разумеў, што адбываецца навокал, з цяжкасцю атаварваўся ў магазінах, дзе няма самаабслугоўвання… Хацеў пра многае даведацца, запытацца, але моўны бар’ер моцна перашкаджаў. Вярнуўшыся дадому, распачаў вывучаць рускую мову, а потым і беларускую. Бо шчыра хацеў вярнуцца.
Гісторык з Бельгіі Адрыэн Бодуэн
— Менавіта сустрэчы з беларусамі, якія ганарацца сваёй мовай, культурай, натхнілі мяне на вывучэнне беларускай мовы — такой прыгожай, пявучай, мяккай, — распавядае Адрыэн, які ў Беларусі прадстаўляецца як Андрусь. — Я хацеў сябраваць з беларусамі, разумець вас і не мог дапусціць, каб моўны бар’ер перашкодзіў мне ў гэтым. Цяпер — ніякіх бар’ераў! Размаўляю па-беларуску, каб праз гэта паказаць, што я шаную вас, вашу культуру, гісторыю, карані…
— Што больш за ўсё ўразіла ці здзівіла ў нашай краіне?
— Я пабываў амаль у трыццаці краінах свету, доўгі час жыў і вучыўся ў Канадзе, але Беларусь асабліва запала ў душу. Гэта іншы свет — дзіўны, цудоўны, супярэчлівы. Калі ўпершыню трапляеш у краіну і сустракаешся з людзьмі, яны пакідаюць уражанне замкнутых, суровых, сумных людзей. Бо мала ўсміхаюцца на вуліцах, як гэта заведзена ў Еўропе, няветліва сустракаюць у некаторых крамах. Але калі бліжэй знаёмішся, разумееш, якія вы гасцінныя, добразычлівыя і пазітыўныя.
— Як гісторыку, які беларускі горад найбольш падабаецца?
— Несумненна, Гродна! Вельмі прыгожы горад-музей і адначасова — цывілізаваны еўрапейскі цэнтр. Мноства храмаў, гістарычных забудоў, старажытных вулачак. Адчуваецца перапляценне культур: польскай, беларускай, рускай, літоўскай…
Летась малады гісторык быў у нашай краіне ажно тры месяцы. А сёлета зноў прыехаў. Бо тут у яго добрыя сябры, тут ён удзельнічае ў асветніцкім праекце — рабоце прадстаўніцтва нямецкай Асацыяцыі народных універсітэтаў, якое займаецца праблемай адукацыі дарослых. А яшчэ (і гэта, мабыць, галоўная прычына, якая цяпер вабіць яго ў нашу краіну), рыжавалосы хлопец з Бельгіі… закахаўся ў беларускую дзяўчыну Алесю — аднадумцу-гісторыка, якая жыве ў Мінску.
— Можа так надарыцца, што калі-небудзь вы застанецеся тут назаўжды?
— Упаўне, — усміхаецца Адрыэн…
Ала Бібікава, фота аўтара
Гродненская правда
25.02.2011 |
admin 26.02.2011 13:28 ·
|
|
Комментарии
|
Нет комментариев
|
|
Добавить комментарий
|
Пожалуйста, зайдите на сайт для добавления комментария.
|
|
Рейтинг
|
Рейтинг доступен только для зарегистрированных пользователей.
Для участия в голосовании по рейтингу, пожалуйста, зайдите на сайт через форму входа или зарегистрируйтесь.
Нет данных для оценки
|
|
|
Гость
|
|
Забыли пароль? Запросите новый
|
|
Календарь событий
|
|
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
---|
|
|
|
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
6 |
7 |
8 |
9 |
10 |
11 |
12 |
13 |
14 |
15 |
16 |
17 |
18 |
19 |
20 |
21 |
22 |
23 |
24 |
25 |
26 |
27 |
28 |
29 |
30 |
31 |
|
|
|
Случайный анекдот
|
|
Руки чесаться начинают чаще всего с языка.
(Леонид Сухоруков) |
|
|
Афоризм
|
|
Три вещи никогда не возвращаются обратно: Время, слово, возможность.
Три вещи не следует терять: Спокойствие, надежду, честь.
Три вещи в жизни наиболее ценны: Любовь, убеждения, дружба.
Три вещи в жизни никогда не надежны: Власть, удача, состояние.
Три вещи определяют человека: Труд, честность, достижения.
Три вещи разрушают человека: Вино, гордыня, злость.
|
|
|
Counter
|
|
|
|
|