В Библии, отпечатанной в Ирландии в 1716 г., вместо "sin no more" было написано "sin on more" (Jn:5:14).
Google
Ці заменяць «правільную англійскую» на Плошчы Леніна на беларускую лацінку?
Нядаўна беларускамоўныя карыстальнікі “Facebook” ізноў паднялі тэму лацінкі ў мінскім метро. Гэтым разам фатаздымак указальнікаў на станцыі “Плошча Леніна” прывялі доказам таго, маўляў, дайграліся: вось ужо лацінку “па шматлікіх просьбах” замяняюць на “нармальную англійскую”.
Паніка была памылковай: “Плошча Леніна” ўвогуле стала першай станцыяй, на якой з’явіліся ўказальнікі і інфармацыйныя шыльды новага ўзору. “НН” патэлефанавала галоўнаму інжынеру службы руху КУП “Мінскі метрапалітэн” Георгію Ткачу і даведалася, ці заменяць памылковыя ўказальнікі і чаму яны ўвогуле з’явіліся ў метро.
— Не магу сказаць дакладна, калі шыльды заменяць, — кажа Георгі Ткач. — Зараз усё ўзгадняецца ў Мінгарвыканкаме, бо начальнік не хоча дарэмна траціць грошы.
Спачатку Мінгарвыканкам загадаў дубляваць шыльды па-англійску. Мы заключылі дамову з Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэтам, і яны зрабілі нам транслітэрацыю назваў з дапамогай англійскага алфавіта. Але потым аказалася, што трэба пісаць на беларускай лацінцы. Таму зараз мы ўсё ўзгадняем з Мінгарвыканкамам. Як яны ўсё ўзгадняць, тады мы і зробім. У нас у планах замена ўказальнікаў на чатырох станцыях: “Плошча Леніна”, “Няміга”, “Кастрычніцкая” і “Купалаўская”.
Маецца на ўвазе, што ўказальнікі тыпу "Nezalezhnastsi square" заменяць на "Plošča Niezaliežnaści". Нацыянальная самапавага, такім чынам, перамагла.
Один немецкий переводчик хвастался, что идеально знает русский язык, переведет любую фразу. Ему и предложили перевести на немецкий: «Косил Косой косой косой». До сих пор мучается…
Афоризм
Язык - душа нации. Язык - это есть живая плоть идеи, чувства, мысли.
А.Н. Толстой