«Almost» — самое длинное слово английского языка, в котором все буквы расположены в алфавитном порядке.
Google
ТБМ: яшчэ адзін шлях пашырэння беларускай мовы
Сакратарыят ТБМ звярнуўся да ўсіх прыхільнікаў беларускага слова з напамінам аб тым, што ў новым законе «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», прынятым у ліпені, у артыкуле 18 замацавана права грамадзян атрымаць адказ на мове звароту.
«Такім чынам, мы з вамі можам значна пашырыць ужыванне беларускай мовы сярод чынавенства розных узроўняў. У сувязі з гэтым
заклікаем вас звяртацца ва ўсе дзяржаўныя інстанцыі толькі па-беларуску.
Гэта будзе спрыяць пашырэнню нашай мовы ў дзяржаўных структурах», — гаворыцца ў звароце.