Навигация
Навигация
Главная
Сайт МГЛУ
Об университете
Наш чат
Форум
Веб-ссылки
Контакт
Поиск
Лучшее на сайте

Библиотека
Новости

Фотоальбомы

Библиотека
Статьи

Фотоальбомы

Библиотека
Изба-читальня
Интересные факты
Афоризмы
Анекдоты

Download

Выпускники
Список выпускников
Список преподавателей
На Википедии
Разыскиваются...

Сотрудничество

О сайте
Последние статьи
Слон залез на дерево
Страны, где придется учить сотни языков...
Суровая правда о жизни в Европе, глазами эмигрантов...
Мы редко улыбаемся? И правильно делаем!...
Белая раса находится под угрозой исчезновения...
Можно ли забыть родной язык?
Автограф для брестской «Зари» от менеджера Beatles, Селин Дион и Ти...
Живут же люди! Квартал «космических» домов в Голландии...
Путешествие в рай битломана: музей «Битлз» в Голландии...
Легко ли найти Ждуна у него на родине?
«Квартиры здесь обычно не больше комнаты в общаге»...
Минусы жизни в США
Что мы знаем о своем мозге?
Проблемы перевода языка инопланетян
Сестра из Парижа
Интересный факт
Некоторые области мира, такие как Швейцария или Сингапур, являются горячими точками для полиглотов, где фактически все говорят на двух или больше языках.
Google
Міхаіл Кучук: цырульнік, які перакладае фільмы
Языки

Міхал Кучук выклаў на сваёй старонцы “Укантакце” агучаны па-беларуску фільм “Габіт: нечаканае падарожжа”. “Габіт — гэта хобіт. Але так бліжэй да арыгінальнага англійскага вымаўлення”, — тлумачыць перакладчык карэспандэнту НН.

Фільм паводле Толкіна — ужо трэцяя перакладзеная і агучаная Кучуком па-беларуску стужка.

Раней былі “Мільянер з трушчобаў” і “Аватар”.

Міхал родам з Баранавічаў, ён не філолаг і не лінгвіст. Жыве ў Маскве і працуе цырульнікам.

Сабраліся і паехалі ў Маскву

“Мы з братам Алегам прыехалі ў Маскву гадоў пяць таму, — расказвае ён. — Проста сабраліся і паехалі. Я на цырульніка вучыўся ў Мінску, а ў Маскве толькі падвышаў кваліфікацыю. Я ўніверсальны цырульнік — і мужчынскі, і жаночы. Брат — таксама цырульнік, ён у Маскве вучыўся. Працуем з ім у салоне”.

Пачалося з “Караля Льва”

Адкуль цікавасць да перакладаў? Гэта пачалося гадоў з шасці-сямі, кажа Міхал:

“Першым фільмам, які захацелася перакласці, быў мульцік „Кароль Леў“. Я ўпершыню глядзеў яго па-італьянску

Увогуле, за жыццё давялося шмат паездзіць, лёс так склаўся — жыў за мяжою. У асноўным, у скандынаўскіх краінах. Чаму? Не хачу расказваць, гэта прыватныя рэчы”.

Пазбягаць расейскіх словаў

Перакладаць фільмы на беларускую мову Міхал пачаў у Маскве. Спачатку быў спажывецкі інтарэс:

“Пачаў шукаць фільмы па-беларуску, каб глядзець, а іх не было”.

25-гадовы Міхал належыць да пакалення, якое пачынала вучыцца ў беларускіх школах:

“Я пайшоў у школу ў 94-м, тады яшчэ ўсе ішлі ў беларускамоўныя класы.

Я і сканчаў беларускі клас”.

Перакладаючы, я стараюся пазбягаць словаў, якія ёсць і ў расейскай мове. Беларуская мова, я лічу, багатая на сінонімы. Навошта ўжываць расейскія словы? Напрыклад гномаў я называю “чырвалюды”. Гэта слова з дзяцінства — бацька такое ўжываў, памятаю. Бацька са мной гаварыў па-беларуску.

Прашчур задушыў Кейстута

“Мне самому больш даспадобы гістарычныя стужкі, — кажа Міхал. — Але я разумею, што перакладаць карысней папулярнае”. Ён цікавіцца гісторыяй, генеалогіяй. У Беларусі не так многа сем’яў з прозвішчам Кучук, і ўсе яны, сцвярджае Міхал, паходзяць ад першапродка, які браў удзел у забойстве вялікага князя Кейстута (1382). Сапраўды, у хроніках, сярод іншых, фігуруе Кучук, каморнік князя Ягайлы.

Што хацелася б перакласці “для сябе”? Міхал адказвае адразу: дакументальную стужку “Дом — спатканне з планетай” Яна Арцюс-Бертрана і Люка Бесона. Там апавядаецца пра 60 краін свету — па 5 хвілін на кожную.

Заробкі маскоўскіх цырульнікаў

“Мы з братам здымаем кватэру, трохпакаёўку ў Падольску. Гэта электрычкай сорак хвілін да цэнтру Масквы. Каштуе трохпакаёўка 20000 рублёў у месяц (каля 670 даляраў — НН). Раней здымаў „аднушку“ ў цэнтры Масквы за 25000 рублёў (каля 830 даляраў — НН). Так, Масква — дарагі горад. Ці хапае грошай на жыццё? Жыць можна па-рознаму, — пасміхаецца Міхал. — Мне хапае. Зарабляю каля 2,5 тысяч даляраў у месяц”.

З часам зашліфавалася

“Па першым часе мяне можна было ідэнтыфікаваць як беларуса — вылучаў акцэнт, галосныя гукі мы даўжэй вымаўляем. Але з часам вымаўленне зашліфавалася. Цяпер беларуса ўва мне пазнаюць, толькі калі сам скажу пра гэта.

Ці планую тут заставацца? Не, толькі ў Беларусь.

Гэта пытанне часу. Знядаўна пачаў вяртацца да гэтага думкамі ледзь не штодня. Грошы — можна зарабіць у любым месцы, а душэўны спакой не ўсюды знойдзеш”.

Пра аўтарскія правы

“Калі я пераклаў “Аватар” і закінуў на Ютуб, відэа выдалілі з сайту, угледзеўшы ў ім парушэнне аўтарскіх правоў. Да “Габіта…” я дадаў тлумачэнне, што стужка перакладзеная не для камерцыйнага карыстання, а выключна ў адукацыйных мэтах, дзеля пашырэння ўжытку мовы. Калі ў адукацыйных мэтах — аўтарскія правы не парушаюцца.

Перакладзеныя стужкі мусяць быць толькі ў вольным доступе — гэта мой прынцып, —

кажа Кучук. — Была прапанова студыйна запісацца, але чалавек тады ставіў умову, што фільм выйдзе нейкім абмежаваным накладам. Я адразу сказаў “не”.

Тэхналогія

“Як адбываецца пераагучка? Я знайшоў сабе добры торэнт-сэрвіс, дзе фільмы выкладзеныя на мове арыгіналу. Спампоўваю. У мяне на пераклад 10 хвілінаў фільма ідзе гадзіна часу. Мяне ніхто не вучыў, я сам асвойваў тэхналогію запісу, шукаў у інтэрнэце інфармацыю, з дапамогаю якіх праграм лепей запісваць гук. Праз інтэрнэт купіў мікрафон для студыйнага запісу…

Пераагучваю фільмы на кухні. Зачыняюся, прашу брата, каб не заходзіў, стаўлю на планшэце фільм, сядаю ў навушніках, слухаю, пішу…

Пасля зводжу разам гук і рух — і заліваю ў інтэрнэт”.

Не хапае гучання мовы

“Кожны здольны такое рабіць. Памочнікі тут не трэба. Хоць, я б, канечне, хацеў, каб была нейкая суполка, каб каардынавацца праз інтэрнэт, якія фільмы перакладаць, каб дапамагаць адзін адному. Бо ад гэтых перакладаў, я лічу, ёсць вялікая карысць. Гэта вялізны рух для мовы. Сёння нам не хапае гучання мовы. Напісаных тэкстаў — яшчэ так-сяк, у інтэрнэце іх хапае. Але мы забываем, як наша мова гучыць.

Гэта пачыналася як захапленне, але цяпер перарастае ў нешта большае. Я ўжо гатовы ўкладаць уласныя сродкі ў гэта.

Якой дапамогі б хацеў? Каб мне падказалі, якія для маёй справы ёсць камп’ютарныя праграмы, якія можна было б набыць. Бо я карыстаюся тым, што сам знайшоў у інтэрнэце”.

На падыходзе робат

“Наступны я хачу перакласці мульцік пра робата Vall-i. Так што чакайце”.

Гутарыў Сяргей Мікулевіч

19.05.2013
nn.by
admin 19.05.2013 19:05 · Для печати
Комментарии
Нет комментариев
Добавить комментарий
Пожалуйста, зайдите на сайт для добавления комментария.
Рейтинг
Рейтинг доступен только для зарегистрированных пользователей.

Для участия в голосовании по рейтингу, пожалуйста, зайдите на сайт через форму входа или зарегистрируйтесь.

Нет данных для оценки
Гость
Имя пользователя:

Пароль:

 Запомнить меня! 


Забыли пароль?
Запросите новый
Календарь событий
<   Январь 2025   >
ПнВтСрЧтПтСбВс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Случайный анекдот
Петька:
— Василь Ивыныч, а как правильно пишется — "сратостат" или "статосрат"?
Василь Ивыныч:
— Не знаю, Петька. Напиши "дирижопль"!
Афоризм
It is impossible for an Englishman to open his mouth without making some other Englishman hate or despise him.
(George Bernard Shaw)
Counter