Навигация
Навигация
Главная
Сайт МГЛУ
Об университете
Наш чат
Форум
Веб-ссылки
Контакт
Поиск
Лучшее на сайте

Библиотека
Новости

Фотоальбомы

Библиотека
Статьи

Фотоальбомы

Библиотека
Изба-читальня
Интересные факты
Афоризмы
Анекдоты

Download

Выпускники
Список выпускников
Список преподавателей
На Википедии
Разыскиваются...

Сотрудничество

О сайте
Последние статьи
Слон залез на дерево
Страны, где придется учить сотни языков...
Суровая правда о жизни в Европе, глазами эмигрантов...
Мы редко улыбаемся? И правильно делаем!...
Белая раса находится под угрозой исчезновения...
Можно ли забыть родной язык?
Автограф для брестской «Зари» от менеджера Beatles, Селин Дион и Ти...
Живут же люди! Квартал «космических» домов в Голландии...
Путешествие в рай битломана: музей «Битлз» в Голландии...
Легко ли найти Ждуна у него на родине?
«Квартиры здесь обычно не больше комнаты в общаге»...
Минусы жизни в США
Что мы знаем о своем мозге?
Проблемы перевода языка инопланетян
Сестра из Парижа
Интересный факт
Некоторые области мира, такие как Швейцария или Сингапур, являются горячими точками для полиглотов, где фактически все говорят на двух или больше языках.
Google
У цытадэлi беларускасцi знайшлося ажно тры беларускамоўныя першакласнікі
Языки1 верасня два вучні пайшлі ў беларускі клас у 34-й школе, а для адзінага ў 32-й школе беларускамоўнага першакласніка Янкі Астроўскага чытанне, пісьмо і матэматыку будуць выкладаць індывідуальна. Гэткім чынам год таму першы клас скончыла сястра Янкі Святлана Астроўская.

У Дзень ведаў Еўрарадыё наведала сям’ю прафесара Алеся Астроўскага.

Сёння Астроўскія на святочную лінейку ў школу пайшлі ў поўным складзе. Пасля мінулагодняга канфліктуз-за мовы навучання старэйшай дачкі Светы, Алесь з жонкай Аксанай праігнаравалі Дзень ведаў. Пазіцыя сям’і — вучыць дзяцей толькі па-беларуску — аказалася вельмі прынцыповай. Тады адміністрацыя школы пайшла на саступкі: спецыяльна для Святланы арганізавалі асобнае навучанне.



Умовы значна лепшыя, чым у тым класе. Больш нагадваюць рэпетытарства. Канешне, якасць адукацыі будзе лепшай. Так што атрымалася, што па гэтым параметры мы не толькі не ў пройгрышы, але ў значным выйгрышы. Некаторыя мне кажуць: “Вой, якія вы хітрыя! Вы сабе такое навучанне…”. Дык я кажу: “Далучайцеся, калі ласка!” — адводзяць вочы і адыходзяць думаць. Да гэтай пары Святлана адна застаецца”, — жартуючы кажа Алесь Астроўскі.

Пакуль аднакласнікі Святланы вучыліся чытаць па-руску, яна займалася беларускім пісьмом. Руская мова ў яе займала ўсяго толькі гадзіну на тыдзень. Па матэматыцы і прадмеце “Чалавек і свет” у Светы таксама быў асобны настаўнік. Сам-насам за ўрок яны паспявалі не толькі прайсці неабходную праграму, але і абмеркаваць шмат дадатковых пытанняў. На фізкультуру і спевы дзяўчынка хадзіла разам з усім класам. Апрача гэтага Света наведвае гурткі па рытміцы і маляванні і нават удзельнічае ў школьных канцэртах ды выставах. Цяпер такую праграму 1-га класа пройдзе яе брат Янка.

Для ягоных бацькоў гэта найлепшы варыянт вырашэння моўнай праблемы. Паводле звестак Таварыства беларускай мовы, сёлета ў розныя школы горада падалі не больш за 15 заяваў на навучанне дзяцей на роднай мове. У 34-й школе Кастрычніцкага раёна для дваіх жадаючых вучыцца па-беларуску зрабілі свой клас. У 32-ю школу Ленінскага раёна ў беларускамоўны клас бацькі падалі толькі адну заяву, якая і належала Аксане і Алесю Астроўскім.

Прынамсі, тры маленькія гродзенцы да канца пачатковай школы атрымаюць адукацыю па-беларуску. Да іх могуць далучыцца астатнія жадаючыя вучыцца на роднай мове. Астроўскія рады і такому выніку свайго настойлівага змагання за беларускую адукацыю і раяць іншым бацькам быць больш упартымі і рашучымі.

Калі зазіраеш у сваю душу, дык разумееш: вось так правільна. Калі адкідваеш усе страхі, якія прымушаюць рабіць цябе не так, як ты думаеш, як адчуваеш сэрцам, калі ўсё гэта адкінуць — атрымліваецца так правільна. І калі гэта робіш, з аднаго боку, страшна, а з другога — настолькі на душы добра”, — кажа Аксана Астроўская.

Адчуваеш, што ты годны паўнавартасны чалавек”, — дадае Алесь Астроўскі.

Нагадаем, год таму Алеся і Аксану Астроўскіх абвінавацілі ў парушэнні грамадскага парадку, калі тыя выйшлі на пікет да гарвыканкама з патрабаваннем адкрыць беларускі клас. У працэсе разгляду адміністрацыйнай справы суд вяртаў яе матэрыялы ў міліцыю, затым мяняліся суддзі. Урэшце выйшаў час, на працягу якога можна пакараць за адміністрацыйнае правапарушэнне.

Еўрарадыё
01.09.2011
admin 01.09.2011 16:43 · Для печати
Комментарии
Нет комментариев
Добавить комментарий
Пожалуйста, зайдите на сайт для добавления комментария.
Рейтинг
Рейтинг доступен только для зарегистрированных пользователей.

Для участия в голосовании по рейтингу, пожалуйста, зайдите на сайт через форму входа или зарегистрируйтесь.

Нет данных для оценки
Гость
Имя пользователя:

Пароль:

 Запомнить меня! 


Забыли пароль?
Запросите новый
С Днем рождения!
  КУЛИЧ Игорь

Календарь событий
<   Январь 2025   >
ПнВтСрЧтПтСбВс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Случайный анекдот
Учитель ОБЖ научит подбирать сумочки и туфли под противогаз.
Афоризм
Можно быть уверенным лишь в том, что ни в чем нельзя быть уверенным.
Counter