Навигация
Навигация
Главная
Об университете
Сайт МГЛУ
Наш чат
Форум
Веб-ссылки
Контакт
Поиск
Лучшее на сайте

Библиотека
Новости

Фотоальбомы

Библиотека
Статьи

Фотоальбомы

Библиотека
Изба-читальня
Интересные факты
Афоризмы
Анекдоты

Download

Выпускники
Список выпускников
Список преподавателей
На Википедии
Разыскиваются...

Сотрудничество

О сайте
Последние статьи
Слон залез на дерево
Страны, где придется учить сотни языков...
Суровая правда о жизни в Европе, глазами эмигрантов...
Мы редко улыбаемся? И правильно делаем!...
Белая раса находится под угрозой исчезновения...
Можно ли забыть родной язык?
Автограф для брестской «Зари» от менеджера Beatles, Селин Дион и Ти...
Живут же люди! Квартал «космических» домов в Голландии...
Путешествие в рай битломана: музей «Битлз» в Голландии...
Легко ли найти Ждуна у него на родине?
«Квартиры здесь обычно не больше комнаты в общаге»...
Минусы жизни в США
Что мы знаем о своем мозге?
Проблемы перевода языка инопланетян
Сестра из Парижа
Интересный факт
В США помидоры считаются овощами, в то время как в остальной части мира они считаются фруктом, или точнее, ягодой. Причиной этому стал налог на овощи (но не на фрукты).
Google
"Iншапланецянка" ў Мiнску
Разное29 тралейбус. Напалову сонныя пасажыры ўціскаюцца ў салон. "Добрай раніцы. Хваліцеся, залатыя мае, што маеце на праезд? — здзіўляе сваёй энергіяй у такі ранні час усмешлівая жанчына ў камізэльцы з надпісам "кандуктар". — Калі ласка. Дзякуй". Мы пераглядваемся і ўсе, як адзін, расплываемся ва ўсмешцы.
"Як вы размаўляеце на роднай мове, дык я куплю ў вас праязны"


Перш чым падысці і пазнаёміцца з беларускамоўнай кандуктаркай, вырашыла праехаць з ёй воз-другі (так кандуктары паміж сабой называюць круг, які робіць тралейбус).

На адным з прыпынкаў у салон, практычна пусты, заходзіць задуменная маладзіца і займае месца ля акна. Кандуктар, быццам спецыяльна, падыходзіць да пасажыркі не адразу. — Хацела вас пакрыўдзіць і не падысці, — спрабуе разрадзіць атмасферу.

— Паверце, я ні кропелькі не пакрыўдзілася б, — усміхаецца яна ў адказ і адлічвае 700 рублёў.

— Сонца маё, у нагах праўды няма. Прысядзьце, адпачніце. Я ж бачу, што вы стаміліся, — звяртаецца кандуктарка да маленькай бабулі і, падтрымліваючы яе пад руку, падводзіць да крэсла. Тая заўсміхалася і села. Хоць да гэтага, а вольных месцаў было дастаткова, садзіцца не збіралася.

— Беларусачка вы наша, — абрадавалася, убачыўшы любімую кандуктарку, жанчына з валізкай, якая зайшла ў салон на прыпынку ля Камароўскага рынку. — Пагутарце з намі крыху.

— Вой, ну і дзівосы! — уступае ў размову мужчына з бярозавым венікам у цэлафанавым пакеце. — Калі б не чуў на свае вушы, дык і не паверыў бы, што ў нас, у Мінску, кандуктар можа на роднай мове абілечваць. Я ж кожны чацвер на гэтым тралейбусе ў лазню езджу, але чамусьці вас не сустракаў. Так прыемна, да душы. А хочаце, я вам верш прачытаю на роднай мове Ніла Гілевіча (чытае ). Я, ведаеце, з Быкавым быў знаёмы, ён мне нават кнігу сваю падпісаў: "На памяць Хведару С. ад Васіля Быкава". Я ж так па-беларуску не надта часта размаўляю. Няма з кім. Адзін жыву.

— Дык вы часцей ездзіце, будзем з вамі размаўляць, — прапаноўвае кандуктарка і зноў прымаецца за працу.

— Хваліцеся. Калі ласка. Дзякуй.

— У мяне праязны, — адказала пасажырка ў шыкоўным футры і дадала: — Які голас прыгожы...

— А вы што маеце?

— Таксама праязны. Вось, глядзіце.

— Можа, на наступны месяц хочаце набыць?

— Грошай пакуль няма, вось пенсію атрымаю...

— А я куплю ў вас праязны, — падхоплівае мужчына. — Не збіраўся, але як вы размаўляеце на роднай мове, дык куплю.

"Пачуў, што гавару па-беларуску, дык ледзь з кулакамі на мяне не накінуўся"

Валянціна Васільеўна Кавалёнак працуе кандуктарам на чвэрць стаўкі без малога год. Да гэтага больш за 30 гадоў круціла "баранку" тралейбуса. І ўвесь гэты час прыпынкі аб'яўляла прынцыпова толькі па-беларуску.

— Валянціна Васільеўна, ці даводзілася вам сустракаць у Мінску беларускамоўных кандуктараў?

— Асабіста не. Але пасажыры казалі, што і на 53 маршруце жанчына абілечвае па-беларуску. Вельмі прыемна, што не я адна.

— Вас, пэўна, часта пасажыры даймаюць пытаннем, накшталт "Чаму па-беларуску?". Як рэагуеце?

— На розныя пытанні даводзіцца адказваць. Цікавяцца, ці з БНФ я. "Можа, і там людзі нядрэнныя ёсць, — адказваю звычайна. — Але БНФ сам па сабе, я сама па сабе". "А чаму размаўляеце па-беларуску?" "Таму што гэта маміна мова, мая мова, ды ў рэшце рэшт мне яна падабаецца". Часта людзі прымаюць мяне за настаўніцу беларускай мовы. А не так даўно маладыя хлопцы ў адказ на маё "Што маеце на праезд" заявілі: "Говорите на русском языке, мы вас не понимаем". А я кажу: "Хлопцы-малойцы, калі я прыязджаю ў вашу краіну, я ж не прашу, каб вы размаўлялі на беларускай мове".

— Гэта былі расіяне?

— Не ведаю, у іх жа на твары не напісана. Магчыма, і нашы. Чаго толькі не прыдумаюць, абы толькі за праезд не плаціць. Хутчэй за ўсё нашы — сапраўдныя іншаземцы вельмі радуюцца, калі чуюць беларускую мову. Глядзіш на іх твары і адразу разумееш, што ім падабаецца. Просяць паразмаўляць яшчэ. А кітайцы дык наогул нават і адказваць спрабуюць па-беларуску. І такое было. Працягваю кітайцам талончыкі, а яны расплываюцца ва ўсмешцы і кажуць мне "дзякуй". Калі я была ў Прыбалтыцы, прадавачка ў краме, калі пачула, што я гавару па-беларуску, здзівілася: "Дзіўны народ, беларусы, чаму заўсёды не размаўляеце на сваёй мове, яна ж у вас такая цудоўная".

— А як часта вам пасажыры адказваюць па-беларуску?

— Апошнім часам усё часцей і часцей чую ў адказ на сваё "дзякуй" "і вам дзякуй". Прычым так рэагуюць не толькі людзі майго пакалення, але і моладзь. А днямі школьнікі з настаўніцай ехалі. Дык трэба было бачыць, як дзеткі зацікавіліся, калі пачулі беларускія словы.

— Я гляджу, вы такая ўсмешлівая заўжды, ветлівая. Няўжо вас ніколі пасажыры не выводзяць з сябе?

— Пасажыры, сапраўды, розныя сустракаюцца. На днях жанчына двойчы прабіла адзін і той жа талончык, я заўважыла і ўказала ёй на гэта. Яна ж у адказ: "вой, не можа быць". Я не стала з ёй спрачацца, проста папярэдзіла, што калі будзе кантроль, то нам абедзвюм — бяда. Дык яна адразу ж папрасіла прабачэння і купіла талончык. Ці яшчэ адна зваротлівая, убачыўшы, што бабуля паказала мне дакументы на бясплатны праезд, прыстроілася за ёй. Маўляў, "і я з ёю, суправаджаю". Тая адварочваецца і кажа: "Дачушка мая, не вер, я яе першы раз бачу". І агрэсіўныя пасажыры, што ні кажы, трапляюцца. На днях хлопец, гадоў трыццаці на выгляд, не больш, калі пачуў, што гавару па-беларуску, ледзь з кулакамі на мяне не накінуўся. Ты ж бачыла, колькі я тых слоў кажу "дзякуй ды калі ласка". Дык і гэтага хапіла. Такі бруд з вуснаў паляцеў, што.. Я разумею, што сварыцца з такімі — сабе даражэй. Прамаўчала, уважыла сябе, свой узрост. Мне ж 60 ужо. Больш як 30 гадкоў прарабіла кіроўцам. А на дарозе, вы ж ведаеце, таксама грубіянаў хапае. Здаралася, нехта падразаў, дык я заўсёды сябе спыняла: "Валя, стой спакойна, не лезь у бутэльку". Помста да дабра нас не давозіць. І так паўсюль. Але, дзякуй богу, часцей людзі ўсміхаюцца, калі чуюць маё "дзякуй". І гэтыя ўсмешкі — самы каштоўны доказ таго, што я на правільным шляху.

— А праўда, што "зайца" кандуктар бачыць здалёк?

— "Заяц" — гэта абраза. Я ніколі не ўжываю такога слова. А што вылічыць, ці як я кажу, "сфатаграфаваць" пасажыра, які не хоча плаціць за праезд, нескладана, гэта праўда. Аднойчы, калі мы пад'язджалі да прыпынку, я прыкмеціла, як прыстойна апрануты мужчына сярэдніх гадоў захваляваўся, убачыўшы яркую камізэльку. Ён зайшоў у сярэднія дзверы доўгага тралейбуса і ўтапырыўся ў "гармонік" — гафрыраваную яго частку. Быццам бы там можна нешта ўбачыць. Лічыў, пэўна, што замаскіраваўся. Я падышла і шуткую: "Хатка, павярніся да мяне перадам, а да лесу задам". Пасля такіх слоў людзі, звычайна, пачынаюць смяяцца і аплачваюць праезд.

"Каб усе мы пачалі гаварыць па-беларуску, то сталі б дабрэйшымі"

— А як змагаецеся з дрэнным настроем?

— У мяне ёсць правіла, якога стараюся прытрымлівацца. Выйшаў з дому — пакінь усе праблемы там, і дрэнны настрой у тым ліку. Раз прыйшоў у людзі, дык стаўся да іх так, як ты б хацеў, каб ставіліся да цябе. І, ведаеце, для мяне гэта не складае цяжкасці. Пэўна, таму, што мне мая праца ўсё жыццё падабалася. Каб усім людзям так падабалася, то яны былі б самыя шчаслівыя на свеце.

— Уявіце, што вы прыйшлі на працу, а ўсе вакол размаўляюць па-беларуску...

— Так цудоўна было б! Мне здаецца, каб мы ўсе пачалі размаўляць на роднай мове, то кожны з нас стаў бы нашмат дабрэйшым. Але, у гэтым я пераканана, пад прымусам нічога не будзе. Доўга ў нас адбівалі ахвоту размаўляць на роднай мове... Памятаю, як я прыехала маладой дзяўчынай у Мінск з вёскі. Здаралася, вырвецца якое беларускае слова, дык гараджане пачынаюць у спіну кідаць розныя абразы, накшталт "сяльпо" ці "дзяроўня"... Не дзіўна, што саромеліся гаварыць па-беларуску. А зараз, наадварот, ганаруся, што хоць трошкі, але судакранаюся з роднай мовай. Сама вучуся і ўнучку вучу. Паліна ў першы клас пайшла. Раз прыйшла са школы і хваліцца: "Бабуля, у класе ніхто не ведаў, што такое патэльня, а я ім расказала". З дамачадцаў патрэбна, пэўна, пачынаць. А настаўнікі сваю працу няхай робяць. Многім, каго я сустракаю ў транспарце, на рынку падабаецца беларуская мова. Я другі раз кажу: "Давайце і вы мяне падтрымаеце". Смяюцца. Трэба, каб кожны свядома прыйшоў да разумення, што гэта важна.

— Валянціна Васільеўна, у вас ёсць унікальная магчымасць звярнуцца да ўсіх сваіх пасажыраў праз нашу газету, папрасіць іх аб чым-небудзь...

— Бог яго ведае, што прасіць. Вось сядзяць у салоне ўсе сур'ёзныя такія... Хочацца, каб часцей ставілі сябе на месца іншага, ды спагадлівымі каб былі адзін да аднаго.

...На прыпынку ля царквы ў заднія дзверы зайшлі маладыя хлопцы. Аплацілі праезд і працягнулі кандуктарцы пластыкавую бутэльку са свянцонай вадой. Дзякуй, залатыя мае, але я толькі ўчора сама хадзіла ў царкву. "Дык усё роўна вазьміце, тралейбус акрапіце". Праўду кажуць: як ты да людзей — так і яны да цябе...

У тым жа тралейбусным дэпо, што і наша гераіня, працуе і беларускамоўны кіроўца.

Сяргей Шкіронак, кіроўца тралейбуса № 33:

"Пасажыры на мяне глядзяць, як на іншапланецяніна":

"Больш як 20 гадоў езджу на тралейбусе. Сам мінчанін. З дзяцінства люблю родную мову. Шкада толькі, што мала хто на ёй размаўляе. Трэба прывіваць любоў да мовы з дзяцінства. Але ж у школах чамусьці замежнай мове выдзяляюць больш часу, чым беларускай. Ці ж гэта правільна? Прыпынкі аб'яўляю выключна па-беларуску. Пасажыры па-рознаму рэагуюць. Адны захапляюцца, іншыя ж глядзяць як на іншапланецяніна. Забягаюць наперад, каб паглядзець на "беларускамоўнага дзівака за шклом". А раз падышла да акенца жанчына. Думаў, па талончык. Гляджу, а гэта мая настаўніца беларускай мовы Наталля Леанідаўна. Стаіць і ўсміхаецца. Я тады на 41 маршруце працаваў. Пазнала мяне, падзякавала, што я не забываюся на родную мову.

Надзея Дрыла, фота аўтара, Звязда
25.01.2011


admin 25.01.2011 11:46 · Для печати
Комментарии
Нет комментариев
Добавить комментарий
Пожалуйста, зайдите на сайт для добавления комментария.
Рейтинг
Рейтинг доступен только для зарегистрированных пользователей.

Для участия в голосовании по рейтингу, пожалуйста, зайдите на сайт через форму входа или зарегистрируйтесь.

Нет данных для оценки
Гость
Имя пользователя:

Пароль:

 Запомнить меня! 


Забыли пароль?
Запросите новый
Календарь событий
<   Январь 2026   >
ПнВтСрЧтПтСбВс
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Случайный анекдот
Он умел делать все, но у него ничего не получалось.
Афоризм
Из десяти переводчиков девять не знают языка, с которого переводят, а из десяти знающих язык, с которого переводят, девять не знают языка, на который они переводят.
(Шарль Нодье)
Counter