Навигация
Навигация
Главная
Об университете
Сайт МГЛУ
Наш чат
Форум
Веб-ссылки
Контакт
Поиск
Лучшее на сайте

Библиотека
Новости

Фотоальбомы

Библиотека
Статьи

Фотоальбомы

Библиотека
Изба-читальня
Интересные факты
Афоризмы
Анекдоты

Download

Выпускники
Список выпускников
Список преподавателей
На Википедии
Разыскиваются...

Сотрудничество

О сайте
Последние статьи
Слон залез на дерево
Страны, где придется учить сотни языков...
Суровая правда о жизни в Европе, глазами эмигрантов...
Мы редко улыбаемся? И правильно делаем!...
Белая раса находится под угрозой исчезновения...
Можно ли забыть родной язык?
Автограф для брестской «Зари» от менеджера Beatles, Селин Дион и Ти...
Живут же люди! Квартал «космических» домов в Голландии...
Путешествие в рай битломана: музей «Битлз» в Голландии...
Легко ли найти Ждуна у него на родине?
«Квартиры здесь обычно не больше комнаты в общаге»...
Минусы жизни в США
Что мы знаем о своем мозге?
Проблемы перевода языка инопланетян
Сестра из Парижа
Интересный факт
В 2009 году «Газпром» и Нигерийская государственная нефтяная компания подписали договор о создании совместного предприятия, которое планирует инвестировать большие суммы в строительство объектов газовой промышленности на территории Нигерии. Организация получила название Nigaz, что вызвало много недоумений в англоязычной прессе из-за сходства с грубым жаргонизмом в отношении негров — «niggaz».
Google
Ці возьмуцца ўлады за беларускую мову?
ЯзыкиПадчас выступу на Усебеларускім народным сходзе 6 снежня Аляксандр Лукашэнка заявіў: “Ніякай гвалтоўнай беларусізацыі, як і русіфікацыі, у краіне не будзе”. Тым часам Таварыства беларускай мовы прапанавала сходу ўключыць у праграму пяцігодкі развіццё роднай мовы і культуры.

Паэт Генадзь Бураўкін не разумее, адкуль у прэзідэнта ўзнікла думка пра магчымасць “гвалтоўнай беларусізацыі”.

“Як такое можна казаць у залі, дзе ўсе лозунгі напісаны па-руску?”

— Гаворка ідзе не пра прымусовую беларусізацыю, а пра тое, каб беларускай мове ў Рэспубліцы Беларусь надаць рэальны статус дзяржаўнай. У Беларусі сапраўды гістарычна склалася так, што руская мова мае вялікае пашырэнне сярод насельніцтва. Але ніколі такога не было, каб ад беларускай мовы адмаўляліся столькі насельнікаў Беларусі, каб роднай мовай называлі яе так мала людзей, каб гаварылі пра тое, што карыстаюцца беларускай мовай у побыце, зусім мала грамадзян, — адзначае эксперт “Заўтра тваёй краіны”.

Для ацэнкі стану беларускай мовы, па меркаванні Генадзя Бураўкіна, варта прааналізаваць за працяглы тэрмін адказы на пытанні, звязаныя з мовай, падчас перапісаў насельніцтва.

— І мы ўбачым, як падае колькасць людзей, што называюць беларускую мову роднай і заўсёды карыстаюцца ёю. Гэта вынік палітыкі, якая праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь, — лічыць паэт. — Пра якую беларусізацыю ідзе гаворка, калі ў нас на Беларускім тэлебачанні беларуская мова практычна не гучыць? Нарэшце, як можна такое казаць у залі, дзе ўсе лозунгі напісаны па-руску, усе рабочыя моманты вядуцца па-руску, уступнае слова і даклад гучаць па-руску? Дык якая тут беларусізацыя, калі на ўсіх узроўнях абсалютна адкрыта ідзе русіфікацыя? І гэта трэба прызнаць.

На думку Генадзя Бураўкіна, калі ідзе гаворка пра неабходнасць абараняць беларускую мову як мову карэннага насельніцтва Беларусі, як дзяржаўную мову Беларусі, то трэба, каб улады не прыкрываліся фармулёўкамі, а паказалі, што яны робяць у гэтым накірунку.

“Інакш нашага народа проста не будзе”

Сустаршыня ствараемай партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі ўпэўнены, што ў Беларусі адбываецца дыскрымінацыя беларускае мовы ва ўсіх сферах жыцця.

— Калі дэзавуяваць заявы Лукашэнкі, то яны азначаюць знічшэнне беларускай мовы і беларускай культуры. Вядома, што беларуская мова ўведзена міжнароднымі арганізацыямі ў ранг выміраючых. Так што словы кіраўніка дзяржавы — нахабная хлусня, — адзначае палітык. — Абарона беларускай мовы і культуры — гэта пытанне не толькі апазіцыі, але і кожнага сумленнага грамадзяніна Беларусі незалежна ад яго нацыянальнасці — і рускага, і беларуса.

Віталь Рымашэўскі лічыць, што беларусы ў стане абараніць сваю мову і культуру, “інакш нашага народа проста не будзе”.

— Трэба пачаць з таго, каб тыя людзі, якія сёння выступаюць за беларускую мову, пачалі яе актыўна ўжываць у сваіх сем’ях, у сябе дома. І ўжо затым праводзіць супольныя акцыі, кампаніі, скіраваныя на яе пашырэнне ў школах, універсітэтах, дзіцячых садках, у сферы адукацыі ўвогуле. Мы можам гэтага дабіцца нават да прыхода да ўлады.

“Гэтая старая зброя ўжо моцна заржавела”

Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алег Трусаў мяркуе, што пытанне “гвалтоўнай беларусізацыі” узнікла ў прамове Аляксандра Лукашэнкі таму, што гэты выраз з’яўляецца яго перадвыбарным козырам яшчэ ад 1994 году.

— Ён на гэтым заўжды зарабляў ачкі падчас выбараў. Гэта старая зброя 1994 года, якая моцна заржавела. Зараз ужо не тыя часы, — падкрэслівае кіраўнік ТБМ. — Але цікава, што Лукашэнка ўпершыню ўжыў такі тэрмін, як “русіфікацыя”.

Дарэчы, ТБМ даслала адпаведны зварот да схода, у якім прапанавала, каб у праграму пяцігодкі ўключылі развіццё беларускай мовы і культуры.

— Паглядзім, ці з’явіцца які-небудзь запіс у гэтых пяцігадовых планах, — гаворыць Алег Трусаў.

Па ягоных прагнозах, шанцы — 50 на 50.

Генадзь КОСАРАЎ, "Заўтра тваёй краiны"
07.12.2010
admin 09.12.2010 11:14 · Для печати
Комментарии
Нет комментариев
Добавить комментарий
Пожалуйста, зайдите на сайт для добавления комментария.
Рейтинг
Рейтинг доступен только для зарегистрированных пользователей.

Для участия в голосовании по рейтингу, пожалуйста, зайдите на сайт через форму входа или зарегистрируйтесь.

Нет данных для оценки
Гость
Имя пользователя:

Пароль:

 Запомнить меня! 


Забыли пароль?
Запросите новый
Календарь событий
<   Январь 2025   >
ПнВтСрЧтПтСбВс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Случайный анекдот
Легальное трудоустройство за рубежом!Минимальная занятость! Прекрасный заработок! Вы лежите на кровати, а ваша почка работает вместо вас за рубежом!
Афоризм
Держать язык за зубами — это самая выгодная недвижимость.
Counter