Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Гэты выпадак здарыўся 3 снежня на Вілейшчыне (Мінская вобласць) у вёсцы Калодчына.

Сям’я (маці — 34 гады, сужытніку — 45) пераехала некалькі гадоў таму сюды з Добрушскага раёна, выпівала.

3 снежня «бацькі» зноў сталі піць, і хлопчык, не вытрываўшы такога, збег. 

Хлопчык хаваўся ў полі. Людзі, убачыўшы ў полі хлопчыка, ды яшчэ аднаго, спыталі, што ён тут робіць. Той адказаў, што збег.

Вяскоўцы выклікалі міліцыю, на месца здарэння выехала група па справах непаўналетніх, спецыялісты аддзела адукацыі

Калі міліцыя прыехала ў дом да бацькоў, яны былі ўжо ў неадэкватным стане.

На пытанне, дзе іх дзіця, адказалі, што ў суседняй вёсцы ў сваякоў.

«Яны забыліся, што дзіця было разам з імі, — адзначае намеснік начальніка РАУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Андрэй Дударчык. — У доме поўная антысанітарыя, у халадзільніку прадуктаў няма».

Праводзіцца праверка, калі пацвердзяцца асацыяльныя паводзіны бацькоў, завядуць крымінальную справу.

Хлопчыка з сям’і забралі. Ён у прытулку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?