Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брэд Піт выратаваў сьвет дзякуючы «Belarus Airways» (кадры зь фільму)


Брэд Піт выратаваў сьвет дзякуючы «Belarus Airways» (кадры зь фільму)
Брэд Піт выратаваў сьвет дзякуючы «Belarus Airways» (кадры зь фільму)

Сёньня ў Беларусі і па ўсім сьвеце выходзіць у пракат новы фільм пра зомбі з удзелам галівудзкага актора Брэда Піта. Стужка бюджэтам 200 мільёнаў даляраў зьнятая паводле аднайменнага рамана Макса Брукса «Сусьветная вайна Z».

Паводле сюжэту, па плянэце распаўсюджваецца невядомы вірус, людзі імкліва пераўтвараюцца ў зомбі і пачынаюць забіваць адно аднаго. Кіраўніцтва ААН, ЗША, вайскоўцы хаваюцца ў адзіным бясьпечным месцы — адкрытым моры. Рэжысэр Марк Форстэр пры дапамозе масавых шматтысячных сцэнаў і фантастычных спэцэфэктаў паказвае ўсю бездапаможнасьць чалавецтва перад эпідэміяй. Галоўны герой (Брэд Піт) перамяшчаецца па плянэце і шукае, як перамагчы і зьнішчыць вірус. Кожная краіна дзейнічае па-свойму. Ізраіль пабудаваў гіганцкую крэпасьць, куды пусьціў палестынцаў. ЗША пасылаюць паўсюль марскіх пехацінцаў. А Паўночная Карэя знайшла самы просты спосаб: цягам сутак павыбівалі зубы ўсім 25 мільёнам яе жыхароў, каб не кусалі адно аднаго і не станавіліся зомбі.

Беларускі пілёт, які выратоўвае галоўнага героя
Беларускі пілёт, які выратоўвае галоўнага героя
У Ізраілі, здавалася, Брэду Піту прыйшоў канец, самалёт, які мусіў яго выратаваць, адляцеў. І тут яго выратоўвае вялікі белы самалёт з аранжавым надпісам «Belarus Airways». Беларускія пілёты спускаюць Брэду Піту драбіны, у той час як да яго імчыць натоўп зомбі. У арыгінальнай вэрсіі фільму пілёты паміж сабой размаўляюць на расейскай мове, а Брэду Піту адказваюць па-ангельску зь беларускім (расейскім) акцэнтам. Надпіс «Belarus Airways» зьяўляецца ў фільме 5-6 разоў.

Чаму менавіта «Belarus Airways» — ніякіх тлумачэньняў ад стваральнікаў пакуль не было.

Брэд Піт падчас паказу фільму на Міжнародным кінафэстывалі ў Маскве 20 чэрвеня 2013
Брэд Піт падчас паказу фільму на Міжнародным кінафэстывалі ў Маскве 20 чэрвеня 2013
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG