Пра выпадак, што здарыўся ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці 10 красавіка, напісала адна з найбуйнейшых газет ЗША Los Angeles Times.
Праўда, за аснову быў узяты артыкул у брытанскай Daily Telegraph, зазначае каліфарнійскае выданне.

Артыкул выйшаў пад загалоўкам «Бабёр забіў мужчыну, які хацеў з ім сфатаграфавацца».

«60-гадовы мужчына ў Беларусі быў з сябрамі на рыбалцы, а калі спрабаваў наблізіцца да бабра, каб сфатаграфавацца з ім, бабёр напаў на яго, укусіўшы двойчы і разарваўшы артэрыю».

Сябры «спрабавалі накласці павязку і знайсці доктара ў суседняй вёсцы, але мужчына памёр ад страты крыві», піша выданне і прыводзіць шэраг выпадкаў нападу баброў, якія адбыліся апошнім часам у ЗША.

Пра гэта выпадак таксама напісаў амерыканскі часопіс Time, са спасылкай на Daily Telegraph, а таксама шэраг еўрапейскіх выданняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0