Грунтуючыся на гэтых дадзеных, ej.by склаў топ-10 самых дарагіх беларускіх паслоў у свеце.

Згодна з пастановай Савета міністраў, з 1 ліпеня 2013 г. службовыя аклады беларускіх паслоў вырастуць у сярэднім на 10%, але не ў беларускіх рублях, а ў еўра. Адпаведна, настолькі ж вырастуць і аклады іншых работнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў, якія разлічваюцца ў працэнтах ад акладу пасла.

Павелічэнне аплаты беларускіх паслоў адбылося з прычыны змены самой сістэмы ўсталявання гэтых акладаў. Калі раней яны прызначаліся ўрадам па сваім меркаванні, то цяпер вызначаюцца па індэксах ААН.

Як сказана ў дакуменце, памеры службовых акладаў у замежнай валюце надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Рэспублікі Беларусь і пастаянных прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях разлічваюцца на падставе індэксаў кошту жыцця ў гарадах свету ў дачыненні да Нью-Ёрка, якія прымаюцца Камісіяй ААН па Міжнароднай грамадзянскай службе. Акрамя таго, паслы маюць шэраг істотных надбавак да заработнай платы.

Так, напрыклад, дадаткова паслам даплачваецца за адно сумяшчальніцтва плюс 10% акладу, а таксама плюс 5% за кожнае наступнае сумяшчальніцтва. Яшчэ 20% да акладу паслам даецца на ўтрыманне за мяжой жонкі і яшчэ 5% да акладу на ўтрыманне кожнага дзіцяці. Ёсць яшчэ шэраг надбавак, але ўсё даволі складана ўлічыць. Таму ў топе абапіраліся толькі на самі службовыя аклады беларускіх паслоў, а таксама іх надбаўкі за сумяшчальніцтва і на ўтрыманне жонкі.

Такім чынам, самы высокааплачвальны пасол Беларусі — Алег Пафераў, які прадстаўляе інтарэсы нашай краіны ў Венесуэле. Яго службовы аклад складае 3980 еўра. Акрамя таго, Алег Пафераў таксама па сумяшчальніцтве прадстаўляе інтарэсы Беларусі ў Эквадоры і Балівіі, за што атрымлівае яшчэ плюс 15% да акладу — 597 еўра. У пасла ёсць жонка, што дае яму права на яшчэ адну надбаўку ў памеры 796 еўра. Разам атрымліваецца 5373 еўра.

На другім месцы — надзвычайны пасол Рэспублікі Беларусь у Японіі Сяргей Рахманаў.
Яго службовы аклад без уліку надбавак складае 4080 еўра. Яшчэ 816 еўра пасол штомесяц атрымлівае на ўтрыманне жонкі. Разам атрымліваецца 4896 еўра.

Трэцім павінен быў бы ісці пасол Беларусі ў Швейцарыі, якому належыць аклад у 3910 еўра. Але цяпер там у нас няма пасла. Таму трэцяе месца дастаецца паслу Беларусі ў Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі з акладам 3600 еўра. Акрамя таго, пасол па сумяшчальніцтве прадстаўляе інтарэсы Беларусі ў Ірландыі, атрымліваючы дадаткова 360 еўра. У дадатак да гэтага пасол атрымлівае 720 еўра на ўтрыманне жонкі, што ў выніку дае яму 4680 еўра штомесячнага даходу.

На астатніх месцах топа-10 размясціліся (у парадку змяншэння акладаў) паслы Беларусі ў Бельгіі, Італіі, Бразіліі, Расіі, Нігерыі, Аўстрыі і Азербайджане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?