Палітычны рэжым у Беларусі ён называе дыктатарскім і адзначае «нардычны характар» большасці жыхароў краіны.

У Беларусь тэрарыст ездзіў, каб вывучыць ўздзеянне на людзей аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі.

У сваім маніфесце 2083: A European Declaration of Independence, які ён апублікаваў у інтэрнэце за дзве гадзіны да тэракта, нарвежскі тэрарыст апісвае Беларусь як краіну, якая пацярпела ад Чарнобыля: «Большасць людзей былі апрамененыя, як просты вынік таго, што ў Савецкім Саюзе не хацелі эвакуяваць людзей (адзін тыдзень затрымкі). І яны не жадалі прадухіліць распаўсюд забруджаных сельгаспрадуктаў. Акрамя таго, дыктатура ў Беларусі наўмысна працягвае распаўсюджваць сельскагаспадарчую прадукцыю з забруджаных тэрыторый. Я быў у Беларусі і магу асабіста пацвердзіць гэта. Я размаўляў з дзясяткамі людзей, у якіх не было выбару, акрамя як ўжываць забруджаную ежу. 60% радыеактыўных ападкаў выпалі ў Беларусі». Брэйвік піша, што аварыя ў Чарнобылі падарвала сілы Савецкага Саюза. Ён лічыць, што аналагічная аварыя ў Заходняй Еўропе можа разбурыць Еўрапейскі Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік — EUSSR — такую абрэвіятуру ён прыдумаў.

Брэйвік дзеліць еўрапейцаў на тры еўрапейскія расы. Беларусаў ён адносіць да нардычных народаў, да нардычнага тыпу. Ён піша ў сваім маніфесце, што ў Беларусі, галоўным чынам, у паўночнай яе частцы, да 1990 года пражывала 50% людзей нардычнага тыпу, цяпер засталося ўсяго 30%, а да 2070 застанецца не больш за 15% людзей нардычнага тыпу.

У якасці прыкладу нацыяналістычнай партыі ён чамусьці прыводзіць Ліберальна-дэмакратычную партыю Гайдукевіча.

Тэрарыст піша, што першая ж краіна, якая паспрабуе выйсці з-пад гегемоніі ЕСССР \ ЗША ў Еўропе, атрымае шматлікія праблемы: «Таму ні Італія, ні якая-небудзь іншая маленькая краіна не пойдзе супраць Еўропы. Нават Сербія абрала заступніцтва EUSSR / US [як ён гэта абазначае] замест таго, каб рызыкнуць апынуцца ў якасці новай Беларусі».

Тэрарыст шмат падарожнічаў. У спісе краін, дзе ён пабываў або якія ён вывучаў, значацца: Швецыя, Данія, Вялікабрытанія, Германія, Польшча, Беларусь, Францыя, Аўстрыя, Венгрыя, Харватыя, Літва, Эстонія, Латвія, Іспанія, Кіпр, Мальта, ЗША, Турцыя, Мексіка, Кітай, Нігерыя, Кот-д’Івуар, Ліберыя.

Па словах шэфа нацыянальнай паліцыі Свенунга Слонгейма, інтэрнэт-адкрыцьця падазраванага дазваляюць выказаць здагадку, што ён прытрымліваўся ультраправых антымусульманскіх поглядаў

На персанальнай старонцы ў Facebook Брэйвик называе сябе хрысціянінам і кансерватарам, а сярод сваіх захапленняў ён паказаў бодыбілдынг і масонства.

Брэйвіка, якога абвінавачваюць у падвойным тэракце, што забраў жыцці як мінімум 93 чалавек, лічыць расійскага прэм’ера Уладзіміра Пуціна годным павагі. Пры гэтым жыхар Нарвегіі адзначае, што расейскі палітык цяжка паддаецца псіхааналізу. Брэйвік кажа, што не хацеў бы быць ворагам Пуціну, паведамляе BBC.

У маніфесце выяўленыя фрагменты, скапіяваныя з прац амерыканскага падрыўніка-адзіночкі Тэдзі Качыньскага, таксама вядомага як «Унабомбер». У прыватнасці, заява нарвежца аб тым, што яго дзеянні былі «жахлівыя, але неабходныя», фактычна паўтарае словы Унабомбера. Амерыканец рассылаў бомбы поштай у перыяд ад 1978 да 95-га. Ён выступаў супраць тэхнічнага прагрэсу.

Андэрс Брэйвик здзейсніў беспрэцэдэнтную атаку на нарвежскае грамадства з мэтай змяніць яго, паведамляе нарвежская дзяржаўная тэлерадыёкампанія NRK са спасылкай на яго адваката Гейра Ліпестада. «Ён хацеў пераменаў у грамадстве, для якіх, на яго думку, патрабавалася рэвалюцыя. Ён хацеў напасці на грамадства і яго структуру», — сказаў адвакат у нядзелю.

Брэйвік пераконвае паліцыю, што таксама дзейнічаў адзін. Цяпер ён знаходзіцца пад вартай. Яму пагражае да 21 год турмы. Гэта максімальнае пакаранне па нарвежскім законах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?