Белорусы Канады записали новогоднее приветствие
Прислал admin 30.12.2016 13:14
Группа «Яваровы людзі» и Объединение белорусов Канады поздравили соотечественников «Песняй пра Снегавіка».
Продолжение новости:
Группа «Яваровы людзі» и Объединение белорусов Канады поздравили соотечественников «Песняй пра Снегавіка».

Группа «Яваровы людзі» из Торонто и Объединение белорусов Канады поздравляют всех с Рождеством и Новым годом!



Песьня пра Сьнегавіка
(музыка Ю. Жвалікоўскага, словы В. Кавалёвай і С. Сокалава-Воюша)

Дні кароткія, і сонца
Неахвотна грэе дол.
Толькі белы сьнег бясконцы
Зьлева, справа і вакол.

Выбягай на вулку жвава,
На мароз не наракай!
У зімы свае забавы —
Зьлепім мы сьнегавіка!

Прыпеў:
Мы халоднай парой
Зьлепім цёплы настрой,
І у новы шматколерны год
Праз калядныя сны
У абдымкі вясны
Сьнегавік хай вядзе карагод!

Хоць мяне зьляпілі ўчора,
Вельмі хутка вырас я!
Жыцьцярадасны, бадзёры,
Як і ўся мая сям’я.

Нескладаны я ў дызайне,
Ды бялюткі ўвесь наскрозь.
Мне сябры — Мядзьведзь і Заяц,
Праўда, зайца вабіць нос...

Прыпеў

Выйду з дому я на золку —
Не баюся гэтых сьцюж!
Захаплю з сабой мяцёлку,
Моркву, шалік, капялюш.

Буду вельмі я старацца —
Мама, сьнедаць не гукай!
У мяне такая праца:
Я ляплю сьнегавіка.

Прыпеў

Выглядае непрыветна
Надта доўгая зіма.
Сыпле сьнегам, вые ветрам,
І супыну ёй няма...

Хай завея замятае,
Небасхіл за хатай зьнік —
Паглядзі, як вырастае
Са сьняжынкі сьнегавік!

30.12.2016