Памёр народны паэт Беларусі і перакладчык Рыгор Барадулін
Прислал admin 02.03.2014 22:49
Памёр апошні беларус, якому надалі званне "Народны паэт". Яму было 79 гадоў.
Продолжение новости:

2 сакавiка 2014 г. памёр народны паэт Беларусі і перакладчык Рыгор Барадулін.

Яму было 79 гадоў. Рыгор Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 г. на хутары Верасоўка (Ушацкі раён).

Ён быў аўтарам дзясяткаў зборнікаў паэзіі і адным з найлепшых знаўцаў беларускай мовы.

Ён быў апошнім з плеяды класікаў, да якой належалі таксама Васіль Быкаў і Уладзімір Караткевіч — ягоныя сябры, апошні беларус, якому надалі званне "Народны паэт".

02.03.2014