Білінгвізм развівае гнуткасць мыслення
Прислал admin 12.09.2011 23:27
Новае даследаванне паказала, што мозг дзяцей з двухмоўных сем'яў лёгка прыстасоўваецца да любых моваў да 10-12 месяцаў.
Продолжение новости:
Новае даследаванне паказала, што мозг дзяцей з двухмоўных сем'яў лёгка прыстасоўваецца да любых моваў да 10-12 месяцаў.

Мозг дзяцей, абкружаных людзьмі, якія гавораць на розных мовах, даўжэй застаецца гатовым да ўспрымання моў, чым мозг дзяцей, якія жывуць у аднамоўных сем'ях. Гэта дае ім значную перавагу, развіваючы гнуткасць мыслення.

Новае даследаванне паказала, што мозг дзяцей з двухмоўных сем'яў лёгка прыстасоўваецца да любых моваў да 10-12 месяцаў. У малянят з сем'яў, дзе гавораць на адной мове, галаўны мозг быў успрымальны да засвойвання чужой мовы толькі да 6-9 месяцаў. Навукоўцы звязваюць гэта з вялікай разнастайнасцю слоў і гукаў, якія дзіця чуе з нараджэння.

"Мозг двухмоўнага чалавека дзіўны, бо ён адлюстроўвае здольнасць чалавека да развіцця гнуткасці мыслення. Двухмоўныя дзеці даведаюцца, што ў прадмета могуць быць дзве назвы, а затым вучацца плаўна пераходзіць з адной мовы на іншую, што з'яўляецца выдатным практыкаваннем для мозгу", — тлумачаць даследнікі.

Навукоўцы спадзяюцца, што вывучэнне механізмаў, якія дазваляюць малым дзеткам з лёгкасцю вывучаць мноства моў, дапамогуць у навучанні дарослых людзей замежных мовам.

ru.delfi.lt, nn.by
12.09.2011