43% вясковых школьнікаў вывучаюць нямецкую мову
Прислал admin 04.07.2013 18:25
Паводле дадзеных Белстата, 99,4% беларускіх школьнікаў, якія навучаюцца ў 3–11 класах, вывучаюць замежныя мовы.
Продолжение новости:
Паводле дадзеных Белстата, 99,4% беларускіх школьнікаў, якія навучаюцца ў 3–11 класах, вывучаюць замежныя мовы.

Гэта 725 тысяч патэнцыйных носьбітаў моваў. З прадстаўнікамі якіх краін яны змогуць паразмаўляць?

78,1% школьнікаў вывучаюць англійскую мову, 17,1% — нямецкую. «Французаў» сярод школьнікаў 3,5%, а «іспанцаў» — усяго 0,7%.

Доля польскай, чэшскай, кітайскай ды іншых моваў мізерная, у справаздачу Белстата яны не ўключаныя.

Аднак такая сітуацыя не ва ўсёй краіне.

Англійская ў вёсках не ў такой пашане. Яе вывучаюць 53,9%, затое нямецкую — 42,7% школьнікаў.

У гарадах жа нямецкую вучыць толькі кожны дзясяты, а англійскую — 85,6% вучняў.

Ягор Марціновіч
04.07.2013

Наша ніва