З’явіўся беларускі пераклад фільма “Адзін дома”
Прислал admin 09.01.2013 22:34
Суполка ў сацыяльнай сетцы “Укантакце”, што летась пераклала серыял “Футурама”, прэзентавала беларускамоўную версію класічнай амерыканскай камедыі “Адзін дома”.
Продолжение новости:
Суполка ў сацыяльнай сетцы “Укантакце”, што летась пераклала серыял “Футурама”, прэзентавала беларускамоўную версію класічнай амерыканскай камедыі “Адзін дома”.

“Мы даўно думалі перакласці нейкі фільм, хацелася паспрабаваць сябе ў новым, так бы мовіць, жанры, — кажа перакладчык праекта Кандрат. — Да таго ж, “Футураму” глядзіць у асноўным моладзь, а кіно — людзі рознага веку, у тым ліку дзеці, мы вырашылі, што будзе добра пашырыць аўдыторыю”.



Фільм з’явіўся ў сеціве пад Новы год, перакладчыкі тлумачаць, што выбар стужкі быў відавочны.

“Што да выбару фільма, ён прыйшоў сам сабою, для нас і для многіх людзей “Адзін дома” — сімвал дзяцінства і Новага года, а мы хацелі зрабіць падарунак гледачам, таму адразу ўзяліся за пераклад, — тлумачыць спадар Кандрат. — З фільмам працаваў той жа калектыў, што і з “Футурамай”. Я быў ініцыятарам, таму перакладаў сам, а таксама займаўся апрацоўкай гуку. Жаночыя і дзіцячыя ролі агучвала Воля, завадатарка нашага праекта, а мужчынскія дзялілі хлопцы, якія не так даўно далучыліся да нашай каманды — Валера і Жэня”.

ЮУ
nn.by
09.01.2013