Цішоткі з надпісам “милицыя” заменяць
Прислал admin 16.06.2011 18:32
Кур’ёзная памылка на майках мінскага спецназу будзе выпраўлена, кажуць у мінскай міліцыі.
Продолжение новости:
Кур’ёзная памылка на майках мінскага спецназу будзе выпраўлена, кажуць у мінскай міліцыі.

На акцыі “маўклівага супраціву” ў Мінску ў кадры фотакамераў трапілі цішоткі спецназаўцаў з граматычнай памылкай. Замест “міліцыя” ці “милиция” на іх быў змешчаны надпіс “милицыя”.



Фота шырока разыйшлыся па Байнэце. Заўважылі іх і ў ГУУС Мінгарвыканкама.

“Безумоўна, усё будзе выпраўлена, — абяцае Еўрарадыё прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі. — Як у выпадку з “ГАІ МІНГОРІСПОЛКОМА” — рускае слова беларускімі буквамі. Але там быў праграмны збой у апаратуры, нашая віна. Але што датычыць надпісу “милицыя” — мы ж не самі робім гэтыя майкі. Уся гэтая форма заказваецца. АМАП тут ні пры чым: што рабіць, калі трэба апранаць майку, а іншай няма?”

Па словах Ластоўскага, інфармацыя пра няправільны надпіс ужо перададзеная ў органы, якія зоймуцца выпраўленнем памылкі.

Еўрарадыё
16.06.2011