Шчэ маем …Няспынны час За годам год кладзецца ў ланцужок, Імгненьні нібы зьнічкі пралятаюць І думкамі вяртаюцца да нас, Злучая дзеі ў непарыўны крок. У далячын Той крок штурхае зьдзейсьніць мары, Схаваныя за доўгім даляглядам. Душы патрэбны не спачын, Але каб стала віравалі справы. Штодня У скарбонцы назапашваецца досьвед, Ствараючы жыцьця надзейны грунт. Каштоўнасьці, атрыманыя сёньня, Рыхтуюць глебу на далейшы росквіт. На ўсім шляху Пільнуе чорны сум, ды толькі радасьці прамень ня згасьне І цеплынёй напоўніць стомленае сэрца. Ты часам горка наракаеш на пару, Але нарэшце разумееш — гэта шчасьце. Аляксандар Нягрэеў Менск, ліпень 2016 г. |