Вясновыя пераменыЧас пераменаў настае, І, дасягнуўшы пэўных мэтаў, Жыцьцё няспынна крочыць далей І зроку моцы надае, Каб разглядзець на небасхіле Сьвятло зіхоткіх пэрспэктываў І віраваньні бурных мрояў, Што мусяць спраўдзіцца ймкліва. Для пераменаў ёсьць падставы: Вясна йдзе, яна перамагае, І нецярпліва сьвет дрыжыць Ад прадчуваньня новай хвалі. Аляксандар Нягрэеў Менск, 04 сакавіка 2015 г. |