Вясновае паветра
Прислал admin 06.03.2015 13:28




Вясновае паветра



Калі паглынае штодзённа туга

І тыдзень за тыднем зьнікае,

Калі лямантуе зацята душа

І ў стоме бясконцай палае,

Калі падаецца, што ўсё на мяжы,

Што плыні ужо не адолець,

Сябе ты на волі прагна сьпяшы

Вясновым паветрам здаволіць.


Аляксандар Нягрэеў
Менск
05 сакавіка 2015 г.