Вясна й НадзеяВясна не сьпяшаецца, сонца за хмарамі, Дожджык імжыць, і бракуе цяпла, Марудзіць надвор'е, кідаецца сьнегамі, Каб на зямлі захавалась зіма. Тое ўсё марна — сьвятло пераможа, Струменьчыкі чыстыя зноў зазьвіняць, І зьявіцца хутка Надзея нанова, Якую ня ў змозе ніхто адабраць. Аляксандар Нягрэеў Менск 03 сакавіка 2015 г. |