В мире существует больше 500 языков, на которых разговаривает меньше 10 человек.
Google
“Купляй беларускае!” — новая песня ад “Ляписа Трубецкого”
"Купляй беларускае, купляй сваё, выкінь у смецце самсунгі і саньё!" — радок з прыпеву песні, якая выконваецца ад імя простага беларускага хлопца ў традыцыйным для "ляпісаў" іранічным стылі.
Хоць музыканты пасмейваюцца з намаганняў прымусіць беларусаў купляць толькі айчынныя тавары, прадусар "Ляписа Трубецкого" Яўген Калмыкоў супакойвае: "Вядома, мы купляем беларускае. Мы ж тут жывем!".
Песня "Купляй беларускае!" — сваеасаблівы постсткрыптум і падарунак для Першага фэстывалю беларускамоўнай рэкламы "Adnak!", які скончыўся ў ліпені 2010.
Яўген Калмыкоў: "Мы не планавалі ўключаць песню ў які-кольвек альбом, бо гумар тэксту могуць зразумець толькі ў Беларусі".
Adnak.by і "Ляпісы" прэзентуюць відэашэраг да песні "Купляй беларускае!".
"Гэта не кліп, а відэаінсталяцыя. Песня нарадзілася пад час вяртання з аэрапорту "Мінск-2". Пабачаныя па дарозе кадры леглі ў аснову твору студэнта-аператара Аляксандара Галушкі, які паездзіў з камерай цягам сутак па Мінску і ваколіцах. Адзняты матэрыял лёг у аснову відэаісталяцыі," — тлумачыць Яўген Калмыкоў.
Льюис Кэролл, проезжая по России, записал чудное русское слово «защищающихся» (thоse whо prоtect themselves), как он пометил в дневнике. Вид этого слова вызывает ужас: zаshtshееshtshayoyshtshееkhsya. Ни один англичанин не в состоянии произнести это слово.
Афоризм
Загадка: что такое «86, smopuim»?
Ответ: «windows '98» вверх ногами.