Навигация
Навигация
Главная
Сайт МГЛУ
Об университете
Наш чат
Форум
Веб-ссылки
Контакт
Поиск
Лучшее на сайте

Библиотека
Новости

Фотоальбомы

Библиотека
Статьи

Фотоальбомы

Библиотека
Изба-читальня
Интересные факты
Афоризмы
Анекдоты

Download

Выпускники
Список выпускников
Список преподавателей
На Википедии
Разыскиваются...

Сотрудничество

О сайте
Последние статьи
Слон залез на дерево
Страны, где придется учить сотни языков...
Суровая правда о жизни в Европе, глазами эмигрантов...
Мы редко улыбаемся? И правильно делаем!...
Белая раса находится под угрозой исчезновения...
Можно ли забыть родной язык?
Автограф для брестской «Зари» от менеджера Beatles, Селин Дион и Ти...
Живут же люди! Квартал «космических» домов в Голландии...
Путешествие в рай битломана: музей «Битлз» в Голландии...
Легко ли найти Ждуна у него на родине?
«Квартиры здесь обычно не больше комнаты в общаге»...
Минусы жизни в США
Что мы знаем о своем мозге?
Проблемы перевода языка инопланетян
Сестра из Парижа
Интересный факт
В японских семьях вполне нормально, если взрослые брат с сестрой не разговаривают вообще и не знают телефона друг друга. Не ссорясь при этом.
Google
История белорусов зашифрована в их крови
РазноеПа крыві чалавека можна чытаць яго мінулае і рабіць прагнозы на будучыню. Доктар біялагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Аляксей Мікуліч на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў вывучаў генетычныя і морфафізіялагічныя прыкметы (колер вачэй і валасоў, смакавая адчувальнасць да фенілціякарбаміду, абваласенне сярэдніх фалангаў пальцаў на руках, форма вушных ракавін і іншыя) беларускіх вяскоўцаў і жыхароў памежных тэрыторый. Генетычныя і антрапалагічныя маркёры Аляксей Ігнатавіч параўноўваў з археалагічнымі даследаваннямі, звесткамі, сабранымі моваведамі і фалькларыстамі. Усё выдатна накладалася адно на другое: там, дзе розняцца дыялекты, традыцыі, фальклор, назіраецца і пэўная падобнасць насельнікаў пэўных мясцовасцяў па крыві.

У вёсках абмен генамі адбываўся пераважна паміж мясцовымі карэннымі жыхарамі, у той час як гарады былі больш адкрытыя прытоку генаў звонку. Аляксей Ігнатавіч узгадвае нават са свайго маленства, як розніліся яго аднавяскоўцы і не такія далёкія суседзі з Палесся: "Часам у палешукоў здараліся няўдобіцы, яны пехатой ішлі ў нашу мясцовасць, каб нешта мяняць на прадукты. Яны былі апранутыя зусім па-іншаму, гаварылі на сваім дыялекце і мы іх успрымалі, як "нетутэйшых". Пра тое, што беларусы ў асноўным трымаліся сваёй мясцовасці могуць сведчыць архівы, ці... могілкі (вяскоўцы шанавалі продкаў і памяталі сваіх дзядоў аж да пятага калена)". І сёння, дзякуючы вёскам, адкуль у асноўным у сярэдзіне мінулага стагоддзя папаўняліся гарады, назіраецца высокая стабільнасць беларускага генафонду. На падставе банка звестак, сабраных антрапагенетыкам, вырысоўваецца свая самабытная гісторыя беларускага этнасу, у аснове якога прысутнічаюць даславянскія балцкія папуляцыі і дагістарычныя палеапапуляцыі на поўначы.

У крыві зашыфравана гісторыя

— У расійскай прэсе ставіцца пад сумненне канцэпцыя агульнага паходжання ўсходніх славян, маўляў, антрапалагічныя і генетычныя даследаванні паказваюць, што гэтыя народы непадобныя паміж сабой. І што насельнікі сучаснай Расійскай Федэрацыі бліжэй да туркаў і фіна-ўграў. Ці пагодзіцеся вы з гэтай думкай?

— У рускіх сапраўды бурліць турэцкая і фінская кроў, што звязана з гісторыяй гэтай краіны. Даследаванні, якія праводзіў я, сведчаць, што ў крыві насельнікаў Беларусі мангалоідная кампанента амаль не сустракаецца, што гаворыць пра тое, што наш край не зведаў татара-мангольскага панавання. Больш за тое, як у маіх, так і ў даследаваннях расійскіх генетыкаў прасочваецца, што агульная тэндэнцыя зменлівасці ў межах беларускай тэрыторыі мае накірунак з поўдня на поўнач, а для расійскай — з захаду на ўсход. Сабраны мной матэрыял антрапагенетычных маркёраў па Беларусі і памежных тэрыторыях быў перададзены ў Лабараторыю генетыкі чалавека Інстытута агульнай генетыкі імя М.І. Вавілава. На карце, створанай на аснове генетычных даследаванняў, прасочваецца, што "этнічнае воблака" беларусаў даволі кампактнае, расійскае — вельмі размытае, прычым у цэнтры расійскіх папуляцый назіраецца большая падобнасць з фіна-ўгорскімі этнасамі, чым са славянскімі. Так, беларусы і рускія падобныя па культуры, мове (што дарэчы, можна змяніць за некалькі пакаленняў), але мы рознімся па генатыпе (а яго змяніць немагчыма). Таксама я ўдзельнічаў у даследаваннях, якія праводзілі палякі, па вывучэнні славянскага генафонду. Аказалася, што па інфармацыі, зашыфраванай у генах, беларусы значна бліжэй да сваіх заходніх суседзяў — палякаў Мазовіі. І гэта адпавядае гісторыі: рассяленне народаў ішло з захаду на ўсход, але далейшая "еўрапеізацыя" была спынена татара-мангольскім нашэсцем на тэрыторыю старажытнай Русі. Акрамя таго ДНК-маркёры здольныя перадаваць інфармацыю не толькі пра тое, у якім накірунку ішлі міграцыі, але і пра тое, як асядаў народ на пэўнай тэрыторыі. Сабраныя звесткі сведчаць пра генетычную непарыўнасць пакаленняў — так яшчэ можна "прачытаць" інфармацыю пра Вялікае княства Літоўскае: сучасныя насельнікі тэрыторый, якія раней уваходзілі ў яго межы, падобныя па крыві.

— А наколькі беларусы блізкія да праэтнаса?

— Калі я ў Маскоўскім універсітэце абараняў свае кандыдацкую і доктарскую работы, вельмі ўразіў расійскіх вучоных. Мной на Палессі знойдзены вельмі рэдкія рэзус-фактары. Пэўная ізаляванасць нашай тэрыторыі — жорсткія прыродныя ўмовы, недахоп зямлі для вядзення гаспадаркі ў балоцістай мясцовасці — спрыяла таму, што сюды не было іміграцыі, і, у сваю чаргу, садзейнічала таму, што тут этнас захоўваўся ў найбольш чыстым выглядзе. Тое ж самае можна сказаць і пра тэрыторыю ўкраінскага Палесся.

Чаму мы часта хварэем?

— Сучасныя бабулі заўважаюць, што іх дзеці не хварэлі так часта, як іх унукі. Ці можа гэта быць звязана з тым, што цяпер межы сталі больш адкрытымі (беларусы падарожнічаюць па ўсім свеце, плюс сюды прыязджае больш замежнікаў) і ў выніку да нас трапляюць новыя вірусы, якія раней тут не "гаспадарылі"?

— Чым больш ізаляваны этнас, тым больш ён далікатны. Прыстасаванасць да пэўнага асяроддзя фарміруецца, калі племя, этнас жыве на адной і той жа тэрыторыі, з адпаведнымі ўмовамі і, у тым ліку, хваробамі. На працягу многіх пакаленняў ён загартоўваецца, вычышчаюцца асобы, няздольныя выжываць у такім асяроддзі. Чаму у Азіі больш людзей з генам В (ІІІ група крыві), а ў Еўропе з генам А (ІІ група крыві)? У гэтых месцах у мінулым існавалі ачагі эпідэмій воспы і чумы. У выніку адбору больш выжывала людзей з адпаведнымі групамі крыві. У абарыгенаў Аўстраліі, Палінезіі і індзейцаў Амерыкі, якія ў мінулым не перанеслі такія хваробы (але перахварэлі на нешта іншае), канцэнтрацыя групы О (І) дасягае амаль 100 працэнтаў. Апошняя эпідэмія воспы на Індастанскім кантыненце закранула ў асноўным людзей А (ІІ) групы крыві, сярод памерлых ледзь не ўсе з гэтай групай. Нешта падобнае назіраецца і ў наш час, калі вірус грыпу часцей і больш жорстка закранае людзей з генам А. Так, звесткі генетыкі можна выкарыстоўваць пры прафілактыцы пэўных хваробаў, людзей з групы рызыкі прышчапляюць у першую чаргу, пры недахопе пэўных лекаў выдзяляюць іх людзям, якія больш успрымальныя да пэўнай хваробы.

— Перасяленне чыстых генетычна вяскоўцаў (бо яны бралі шлюбы ў асноўным з жыхарамі іх жа мясцовасці і на працягу многіх пакаленняў трымаліся адной і той жа зямлі) у гарады з больш генетычна разнастайным насельніцтвам магло адбіцца павелічэннем колькасці захворванняў?

— У выніку "змяшэння крыві" розных папуляцый, наадварот, фарміруецца генафонд, збалансаваны па набору і частотах генаў, якія забяспечваюць дастатковую выжывальнасць і большую супраціўляльнасць розным хваробам. Іншая справа, што само гарадское асяроддзе, экалогія здольныя ўплываць на генафонд. Натуральны адбор не перастаў дзейнічаць, хутчэй наадварот, зараз, у сувязі з пагаршэннем экалогіі, ён узмацніўся. Дзякуючы развіццю медыцыны зніжана дзіцячая смяротнасць, але этнас ад гэтага не становіцца мацнейшым, працягласць жыцця не стала большай, наадварот, яна памяншаецца (у Беларусі сярэдняя працягласць жыцця мужчын сёння складае 60 гадоў) і вырастае колькасць захворванняў. Напрыклад, толькі на працягу жыцця пакалення, якое жыве зараз (25-30 гадоў) у сувязі з назапашваннем адыходаў вытворчасці, радыеактыўным, хімічным забруджваннем і частата захворванняў падвоілася. З'явіліся новыя паталогіі. Нават лагапеды адзначаюць, што павелічэнне моўных праблем у дзяцей звязана з экалогіяй. А ў гарадах уздзеянне на арганізм чалавека мацнейшае, чым на вёсцы. І справа не толькі ў забруджаным паветры. Напрыклад, у гарадах сярэднесутачная і сярэднемесячная тэмпература на некалькі градусаў вышэйшая, чым у вёсках, летам яны ператвараюцца ў "астравы спякоты", задымленасць, павышаная стамляльнасць людзей аслабляе імунітэт, і людзі часцей прастуджваюцца. Накапленне хімічных рэчываў у паветры, вадзе і прадуктах харчавання спрыяе росту алергічных захворванняў, зніжэнне фізічнай актыўнасці адбіваецца на сардэчна-сасудзістай сістэме. Гараджане ў параўнанні з вяскоўцамі ў 2 разы больш пакутуюць ад захворванняў органаў кровазвароту і дыхання.

— Але што, на вашу думку, зараз можна зрабіць для захавання беларускага генафонду? Ну не прапагандаваць жа вяртанне ўсіх на вёску...

— А шкада. Сапраўды, самым лепшым варыянтам для захавання беларускага этнасу, здаровага пакалення было б адраджэнне вёскі. Але час, калі для яе захавання нешта можна было зрабіць, страчаны. Добра, што мне яшчэ ўдалося паспець сабраць гэтыя звесткі з лакальных папуляцый. А каб экалагічны ўціск на здароўе нацыі быў меншы, мне падаецца, найперш трэба зрабіць доступ да экалагічнай інфармацыі больш адкрытым.

Пад адкрытым доступам Аляксей Мікуліч разумее не раздзіманне праблем. Неабходна фарміраваць правільную культуру паводзінаў, каб не здаралася такіх "недарэчнасцяў", якія навуковец бачыў падчас сваіх камандзіровак пасля аварыі на ЧАЭС. Напрыклад, калі на забруджанай тэрыторыі трактарыст араў поле, а разам з ім у кабіне было яго маленькае дзіця! Альбо як у раёне, дзе мясцовае кіраўніцтва пасля таго, як даведалася пра тое, што на іх тэрыторыі адно з балот найбольш забруджанае, "каб менш фаніла", торф адтуль расцягвала і рассыпала па ваколіцах. Ці ён заўважыў рост захворванняў дзяцей у адным са, здавалася б, багатых раёнаў, што было звязана з... добрымі ўраджаямі: угнаенні выкарыстоўваліся без адпаведнага навуковага падыходу, без меры, што адбілася ў сваю чаргу на забруджванні пітной вады, глебы. Неабходна выконваць патрабаванні Орхускай канвенцыі, якая прынятая ў 1998 годзе і падпісана Беларуссю. Пэўныя механізмы ўжо распрацаваныя ў іншых краінах. За мяжой у крамах можна набываць больш дарагую, але экалагічна чыстую прадукцыю. Чаму б нам не пераймаць такія формы, калі людзі няхай за грошы, але змогуць выбіраць тое, што для іх і іх нашчадкаў лепш: бяспечныя прадукты, больш чыстыя раёны для пражывання, зоны для адпачынку?

Алена Дзядзюля, Звязда
29.06.2010
admin 29.06.2010 18:05 · Для печати
Комментарии
Нет комментариев
Добавить комментарий
Пожалуйста, зайдите на сайт для добавления комментария.
Рейтинг
Рейтинг доступен только для зарегистрированных пользователей.

Для участия в голосовании по рейтингу, пожалуйста, зайдите на сайт через форму входа или зарегистрируйтесь.

Нет данных для оценки
Гость
Имя пользователя:

Пароль:

 Запомнить меня! 


Забыли пароль?
Запросите новый
Календарь событий
<   Апрель 2024   >
ПнВтСрЧтПтСбВс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30

Случайный анекдот
Встречаются двое:
— Вчера по телевизору видел как президент на приёме у Ангелы Меркель был.
— И чего? Общались по-немецки?
— Да, президент без переводчика шпарил. Меркель два раза руки вверх поднимала и документы показывала.
Афоризм
Англичане берут в рот дюжину односложных слов, жуют их, глотают их, и выплевывают, — и это называется английским языком.
(Генрих Гейне)
Counter