Навигация
Навигация
Главная
Сайт МГЛУ
Об университете
Наш чат
Форум
Веб-ссылки
Контакт
Поиск
Лучшее на сайте

Библиотека
Новости

Фотоальбомы

Библиотека
Статьи

Фотоальбомы

Библиотека
Изба-читальня
Интересные факты
Афоризмы
Анекдоты

Download

Выпускники
Список выпускников
Список преподавателей
На Википедии
Разыскиваются...

Сотрудничество

О сайте
Последние статьи
Слон залез на дерево
Страны, где придется учить сотни языков...
Суровая правда о жизни в Европе, глазами эмигрантов...
Мы редко улыбаемся? И правильно делаем!...
Белая раса находится под угрозой исчезновения...
Можно ли забыть родной язык?
Автограф для брестской «Зари» от менеджера Beatles, Селин Дион и Ти...
Живут же люди! Квартал «космических» домов в Голландии...
Путешествие в рай битломана: музей «Битлз» в Голландии...
Легко ли найти Ждуна у него на родине?
«Квартиры здесь обычно не больше комнаты в общаге»...
Минусы жизни в США
Что мы знаем о своем мозге?
Проблемы перевода языка инопланетян
Сестра из Парижа
Интересный факт
Шаман по имени Тенскватава одного из индейских племен, которые были порабощены переселенцами из Старого Света во время войн за плодородные южные земли Северной Америки, в 1814 году проклял всех американских лидеров — президентов, предсказав каждому четвертому из них смерть на посту. И с конца XIX века президентов США действительно стал преследовать рок смерти. Рок касался только каждого четвертого лидера страны.
Google
«Песняры» выдалі вытанчаную «Шчаслівасць»
Культура

11 студзеня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску прэзентавалі новы альбом беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры», паведамляе БелаПАН.

Паводле слоў мастацкага кіраўніка «Песняроў» Вячаслава Шарапава, выхад дыска — гэта і даніна заснавальніку ансамбля Уладзіміру Мулявіну, 70-гадовы юбілей якога адзначаецца 12 студзеня.

«Гучаць папрокі, што мы занадта блізка прытрымліваемся стылістыкі Мулявіна і «Песняроў» першага пакалення, — гаворыць Шарапаў. — Хутчэй, гэта нават камплімент для нас. Мы не лічым, што тут трэба штосьці кардынальна мяняць — гэты стыль дагэтуль запатрабаваны. А эксперыменты няхай будуць у межах гэтай стылістыкі, «Песняры» павінны заўсёды заставацца «Песнярамі».

Паводле слоў мастацкага кіраўніка калектыву, у пачатку XXI стагоддзя ён шмат абмяркоўваў з Мулявіным, у якім кірунку «Песнярам» рухацца далей. «Мы тады былі на нейкім раздарожжы, — успамінае Шарапаў. — Да нас прыйшла лавіна музыкі з Захаду, тое, што раней шукалі, перапісвалі адзін у аднаго, стала даступным. Мы сышліся з Уладзімірам Георгіевічам на тым, што час эксперыментаў, напэўна, скончыўся. На мой погляд, ён павінен быў скончыцца яшчэ ў сярэдзіне 1980-х гадоў, калі «Песняры» набылі не толькі ўласнае гучанне, але і свой стыль. Гэта быў прызнаны ў свеце гурт са сваёй формулай поспеху. Так што сёння, мы лічым, нічога мяняць не трэба. У разнастайнасці музыкі, якая цяпер існуе, трэба заставацца ў межах свайго стылю, зразумела, не цураючыся нейкіх эксперыментаў. Але межы стылю — гэта святое».

Альбом «Шчаслівасць» напісаны музыкантамі на вершы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

«Мы ведаем, што на працягу існавання славутага калектыву, — адзначыла дырэктар музея Алена Мацевасян, — яны шмат разоў звярталіся да творчасці Купалы, якая ў дзейнасці ансамбля з'яўляецца стрыжнёвай. Мы ўсе памятаем і «Песню пра долю», і дзве купалаўскія праграмы, не кажучы пра асобныя песні, якія стварыў Уладзімір Мулявін. Гэтыя творы выконваліся больш чым у 50 краінах свету».

«Выпуск альбома — гэта для нас як нараджэнне дзіцяці», — заўважыў мастацкі кіраўнік «Песняроў» Вячаслаў Шарапаў.

«А ў сем'ях «Песняроў», між іншым, за апошнія восем гадоў нарадзілася каля дзясятка малышоў, — усміхаючыся, нагадаў ён. — Пагадзіцеся, гэта і хвалююча, і прыемна. Так і з новым альбомам. Два гады мы пісалі музыку, рабілі аранжыроўкі, запісвалі матэрыял у студыі. Засталося крыху дапрацаваць дызайн, зрабіць у Маскве мастарынг, і альбом поўнасцю гатовы да выдання».

Шарапаў падкрэсліў: «Ёсць такое паняцце — папса, і сёння, на жаль, на яе зарыентаваныя большасць музыкантаў і выканаўцаў. Сваю ролю, сваю функцыю мы бачым у тым, каб паспрабаваць трохі скарэктаваць гэты працэс шляхам выпуску такога матэрыялу, які папсой назваць нельга».

Паводле слоў Шарапава, ён і яго калегі-музыканты не разлічваюць на які-небудзь камерцыйны поспех новага альбома. «Сёння нямала людзей жадаюць слухаць менавіта такую музыку, — перакананы Вячаслаў, — крыху больш складаную, больш вытанчаную, чым абыходкавыя тры акорды. Такіх людзей сярод меламанаў, магчыма, працэнтаў сорак, але яны маюць права на тое, каб у іх калекцыі былі такія музычныя матэрыялы».

Naviny.by
11.01.2011
admin 11.01.2011 23:19 · Для печати
Комментарии
Нет комментариев
Добавить комментарий
Пожалуйста, зайдите на сайт для добавления комментария.
Рейтинг
Рейтинг доступен только для зарегистрированных пользователей.

Для участия в голосовании по рейтингу, пожалуйста, зайдите на сайт через форму входа или зарегистрируйтесь.

Нет данных для оценки
Гость
Имя пользователя:

Пароль:

 Запомнить меня! 


Забыли пароль?
Запросите новый
Календарь событий
ПнВтСрЧтПтСбВс
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28

Случайный анекдот
Даже если вы знаете пятнадцать иностранных языков, русский вам всё равно необходим.
Мало ли что — упадёте или что-нибудь тяжёлое на ногу уроните.
Афоризм
Если вы нарушаете правила, вас штрафуют; если вы соблюдаете правила, вас облагают налогом.
Л. Питер
Counter