Последние статьи
|
|
|
|
Интересный факт
|
|
Когда мы учим, к примеру, новый язык, мы используем декларативное обучение, но с практикой эти навыки постепенно становятся процедурными. |
|
|
Google
|
|
|
|
|
Турыст з Лондана прыехаў у Беларусь на 10 дзён, але ўцёк праз тры |
Брытанец прасадзіў у беларускай сталіцы 500 долараў за тры дні і спытаўся: “Як вы выжываеце ў месяц на 300?!"
Гэтую гісторыю, якая здарылася некалькі дзён таму, паведаміў Еўрарадыё супрацоўнік адной з найбуйнейшых мінскіх турфірмаў.
Супрацоўнік турфірмы: “Звярнуўся да нас турыст з Лондана, захацеў 10 дзён пабыць у Беларусі. Загадзя адмовіўся ад перакладчыка — сказаў, што ўжо быў у Малдове, Расіі, Украіне, праблемаў з мовай не ўзнікала. Ён прыехаў, а праз тры дні прыйшоў да нас і сказаў: “Хачу дадому! Дайце квіток на бліжэйшы рэйс дадому!” Мы сталі распытваць, што здарылася. Кажа: “Знаходзіцца тут болей не магу! Не магу чытаць па-руску, а ніводнай лацінскай літары я не пабачыў. Такога нідзе няма! У вас дорага! Таксі даражэй, чым у Лондане, кавярні даражэй, пайсці ў клуб даражэй, транспарт даражэй! Я за тры дні прасадзіў 500 долараў!” І ўрэшце ён запытаўся: “Як вы выжываеце тут на 300 у месяц?!”
Супрацоўнік турфірмы кажа, што сітуацыю з брытанцам яны вырашылі, але асадак, як кажуць, застаўся.
Супрацоўнік турфірмы: “Квіток мы яму знайшлі, адправілі яго. Але горкае пачуццё засталося… У яго прагучала добрае параўнанне нашай краіны з прыгожай жонкай: калі ты маеш прыгожую жонку, але не маеш з ёй агульнай мовы — то можаш толькі любавацца ёю… Маўляў, усё добра, людзі добрыя, наўкол прыгожа, чыста. Але няма базавых рэчаў, на якіх можна пабудаваць узаемаадносіны ў краіне”.
Колькі ж у сярэднім аддасць замежнік за тыдзень у Беларусі?
Супрацоўнік турфірмы: “Калі гэта будзе гатэль тры зоркі эканом-клас, са сняданкам плюс візавая падтрымка — гэта 600-650 долараў за тыдзень. Калі патрэбны трансфер з аэрапорта і назад — гэта будзе 750 долараў за тыдзень”.
Пры гэтым, не забудземся дадаць яшчэ і кошт беларускай візы, якая зусім не танная!
Супрацоўнік турфірмы: “Сярэднееўрапейская — 60 еўра, пры атрыманні ў консульстве Рэспублікі Беларусь. Для брытанцаў яна вышэйшая — здаецца, 120 ці 130 еўра”.
Ці шмат імкнецца турыстаў у Беларусь з такімі драконаўскімі ўмовамі? Як паказваюць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, за 2009 год нашу краіну арганізавана наведала 95,5 тысячы замежнікаў. З іх — 59,9 тысячы з краінаў СНД. Сярэдняя працягласць знаходжання турыста ў Беларусі — 5 дзён. У гэтым годзе вынікі яшчэ лепшыя — за паўгода, паводле Міністэрства спорту і турызму, колькасць турыстаў павялічылася на 20,9% у параўнанні з гэткім жа перыядам 2009 года.
Аднак супрацоўнікі турфірмаў падаюць іншыя звесткі. Мэнэджэрка буйной сталічнай турфірмы кажа, што замежнікаў сёлета значна менш, чым раней.
Супрацоўніца турфірмы: “На жаль, у гэтым годзе менш, чым у мінулым. Асноўным чынам вінаватае павелічэнне консульскіх збораў у аэрапорце. У гэтым годзе візы ў аэрапорце ў нас атрымлівала на 80% чалавек меней, чым у мінулым. Росту няма, ёсць нават зніжэнне турыстычнай плыні”.
Цікава, за 700-750 долараў, якія выкладзе замежнік за тыдзень у Беларусі — куды за іх можа паехаць беларус?
Супрацоўніца турфірмы: “У Францыю, Іспанію, Італію можна з’ездзіць за гэтыя грошы на экскурсійныя туры… За гэтыя грошы беларусы цяпер лётаюць у Турцыю, напрыклад. Нават за меншыя — можна паляцець на 10 начэй за 600 долараў усяго. Можна паехаць практычна ў любую краіну за гэтыя грошы — і атрымаць лепшы сервіс. Бо аплочваючы 700 долараў за тыдзень у Беларусі, турыст жыве ў трохзоркавым гатэлі, які зусім не апраўдвае свае тры зоркі”.
Супрацоўнікі турфірмы кажуць, што ў замежнікаў, якія любяць вандраваць, ёсць адпаведныя форумы ў інтэрнэце. І на тых форумах Беларусь не надта шануюць…
Супрацоўніца турфірмы: “Адзін з нашых турыстаў, англічанін, па прыездзе сюды сказаў, што яго моцна адгаворвалі ехаць у Беларусь. Але ён, як чалавек цікаўны, вырашыў прыехаць паглядзець, бо вандруе шмат. А ўвогуле сярод еўрапейскіх турыстаў існуе такое меркаванне, што Беларусь — краіна экстрэмальнага турызму. Пішуць: “Будзьце гатовыя, што ў Беларусі афіцыянты не ўсміхаюцца, англійскай мовы не ведаюць. Людзі ветлівыя, але паказаць гэтага не ўмеюць”. У мінулым годзе былі шакаваныя, што за рушнік і бялізну ў гатэлі давялося даплочваць!”
Эксперт у галіне турызму, дырэктар выдавецтва “Рыфтур” і выдавец газеты “Турызм і адпачынак” мяркуе, што нашага брытанца, які ўцёк праз тры дні, проста недабраякасна абслужылі — не папярэдзілі, якія тут асаблівасці.
Сяргей Плыткевіч: “Гэта недабраякасная рэклама. Яго павінны былі папярэдзіць, што ў Беларусі будзе такая сітуацыя. Гэта бізнэс. А турыстычны бізнэс — гэта калі прадаецца інфармацыя”.
Сяргей Плыткевіч мяркуе, што Беларусь увогуле не надта клапоціцца аб стварэнні станоўчага турыстычнага іміджу на міжнародным рынку.
Сяргей Плыткевіч: “На жаль, імідж Беларусі на міжнародным турыстычным рынку не надта спрыяльны. Больш за тое, палякі і літоўцы задаюць пытанне: “А як да вас даехаць, а нас там не арыштуюць?” Гэта смешна з нашага боку, а з іншага боку гэта гаворыць аб тым, што дзяржава, турыстычныя ўлады не дапрацоўваюць. Пакуль не будзе спрыяльнага іміджу Беларусі, разлічваць на турыстаў немагчыма”.
Еўрапейскае радыё для Беларусі, 30.07.2010 |
admin 30.07.2010 14:27 ·
|
|
Комментарии
|
Нет комментариев
|
|
Добавить комментарий
|
Пожалуйста, зайдите на сайт для добавления комментария.
|
|
Рейтинг
|
Рейтинг доступен только для зарегистрированных пользователей.
Для участия в голосовании по рейтингу, пожалуйста, зайдите на сайт через форму входа или зарегистрируйтесь.
Нет данных для оценки
|
|
|
Гость
|
|
Забыли пароль? Запросите новый
|
|
Календарь событий
|
|
|
|
Случайный анекдот
|
|
Когда аист принес меня моим родителям, они долго смеялись и даже хотели сначала взять аиста! |
|
|
Афоризм
|
|
Проводникам новых идей — сверхпрочную изоляцию! |
|
|
Counter
|
|
|
|
|