Последние статьи
|
|
|
|
Интересный факт
|
|
Реклама русско-американской переводческой фирмы: «Наши переводы лучше оригинала!»
(из рекламной газеты штата Миннесоты, США) |
|
|
Google
|
|
|
|
|
Як беларускія прадусары схілілі замежных зорак спяваць за бясплатна |
Ганарары такіх артыстаў часам складаюць дзясяткі тысяч даляраў. Толькі за адзін выступ! Але сціплы з выгляду беларускі прадусар Сяргей Будкін і яго кампаньён Алесь Зайцаў "падбілі" замежных зорак на супрацу без ганарараў, за ідэю. Іх — гэта, напрыклад, джазавага піяніста з Нямеччыны Леона Гурвіча (грае супольныя канцэрты з лаўрэатамі прэміі "Грэмі"). Пераможцу "Еўрабачання-2009" Аляксандра Рыбака. Лепшы рок-гурт Расіі мінулага года па версіі Муз-ТВ "Мумий Тролль". Так у канцы 2011-га быў створаны ўнікальны музычны праэкт "Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2", дзе ўзгаданыя зоркі міжнароднага масштабу праспявалі свае хіты… па-беларуску. З задавальненнем і забясплатна. Сустракаюся з прадусарамі і выпытваю "вайсковую таямніцу", як ім удалося наладзіць кантакт са знакамітасцямі і бясплатна іх беларусізаваць? Прадусары Сяргей Будкін і Алесь Зайцаў з выгляду — звычайныя мінскія інтэлігенты. На новых "мэрсэдэсах" — не ездзяць, аглядаючы меню ў кавярні — не шыкуюць, з ранку да вечара працуюць, каб пракарміць сем’і. Крутымі босамі іх не назавеш. Але вынік — неверагодны. Дванаццаць вядомых артыстаў з замежжа пераспявалі свае хіты па-беларуску. Такой была канцэпцыя праэкту "Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2". Да некаторых зорак не так проста прабіцца, але… — І як вам удалося падкаравуліць ды кламаць таго ж Аляксандра Рыбака? — наўпрост пытаюся ў прадусараў пра іх рэцэпты. Сяргей Будкін: — Калі я звярнуўся да мэнэджмэнта Рыбака, то падалося, што гэта без шанцаў. Да некаторых не так проста прабіцца, таму што яны аточаны некалькімі коламі мэнэджэраў — па Еўропе, па свеце, персанальнымі адміністратарамі і гэтак далей. Але з падказкі Глеба Лабадзенкі, які ў выніку перакладаў тэкст песні Рыбака Europe’s Skies на беларускую мову, атрымалася знайсці праз інтэрнэт хатні тэлефон у Осла. Слухаўку зняла маці, Наталля Валянцінаўна. Яна агучыла сыну нашу ідэю — пераспяваць яго хіт на беларускай мове. Пайшла з ім на студыю і сачыла, каб вымаўленне было слушным. — Ці праўда, што Рыбак сказаў: плаціце мне 30 тысяч даляраў за гэты праэкт, бо я магу прапусціць некалькі тэлешоў? А потым маці вярнула яго на зямлю? Сяргей Будкін: — Перапіска з Рыбаком складае каля трыццаці лістоў цягам двух гадоў. Спачатку ён адрэагаваў вельмі пазітыўна. Гэта было праз пару тыдняў пасля перамогі на "Еўрабачанні". Потым заціх, папрасіў прабачэння за тое, што стаміўся. Потым абудзіўся і сказаў, што яму цікава. Пасля і сапраўды паставіўся да гэтага, як да камерцыйнага праекту. Саша, магчыма, не адразу зразумеў, што мы ад яго хочам, паставіўся да прапановы як да працы. І толькі маці, Наталля Валянцінаўна, дапамагла яму зразумець, што гэта не праца, а нешта большае, напэўна. Наталля Валянцінаўна падчас першай нашай размовы вельмі парадавалася, калі пачула беларускую мову. З песні відаць, што маці разумее прынцыпы маўлення, і Аляксандр выдатна праспяваў. "Смысловые галлюцинации" перапісвалі вакал тройчы Якія артысты і гурты ўвайшлі на складанку "Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2"?
• "Воплі Відаплясава", Украіна • Oleg Jagger, Бельгія • Dreamgale, Швецыя. • #####, Расія. • Макс Лорэнс, Беларусь. • Марыя Тарасевіч, Расія. • Аляксандр Рыбак, Нарвегія • "Мумий Тролль", Расія • Алёна Свірыдава, Расія • Zdob Si Zdub, Малдова • Leon Gurvitch Project, Нямеччына • "Смысловые галлюцинации", Расія | — Алег Скрыпка з "Вопляў Відаплясава" таксама праспяваў вельмі добра. Алёна Свірыдава — шыкоўна, фанетычныя асаблівасці мовы адбіты цудоўна. А вось слухаеш Іллю Лагуценку з "Мумий Тролль", дык такое ўражанне, што чалавек падышоў да справы неадказна, атрымалася нейкае украінска-беларускае вымаўленне. Вы каго-небудзь з зорак бракавалі за халтуру? Сяргей Будкін: — З Лагуценкам выйшла цікавая гісторыя. Яны былі першымі, хто ўлетку прэзентаваў песню з гэтага праекту "Кантрабанда" ўжывую на фестывалі "Рок за баброў". Яшчэ да выхаду складанкі. Падавалася, што яны будуць аднымі з найлепшых. Але выйшла інакш. Таму што шчыльны гастрольны графік. І відаць, што песня запісвалася хутка, відаць, не пры самых спрыяльных абставінах. Па-мойму, ужывую ён праспяваў куды лепш, чым на запісе. Але адмаўляцца ад гурта "Мумий Тролль" недарэчна, тым больш што насёння яны лічацца аднымі з самых папулярных расійскіх рок-гуртоў. Лагуценка дасягнуў такога статусу, што мог бы заспяваць задам-наперад. І ўсё роўна многія б гэтаму парадаваліся. — А вось гурт "Смысловые галлюцинации" — гэта перфекцыйны падыход, які заслугоўвае ўсялякай павагі і супервысокай адзнакі, — падключыўся да гутаркі Алесь Зайцаў. — А якім бокам "Смысловые галлюцинации" да Беларусі? Сяргей Будкін: — У аўтара песень і дырэктара гурта Алега Гененфельда бабуля з Пінску. Яны з вакалістам часта прыязджаюць да бабулі, без канцэртаў. Алесь Зайцаў: — Яны запісвалі песню тры разы. За першым разам было кепска: я даслаў свае праўкі: што было не так вымаўлена. Яны паправілі, перазапісалі і даслалі мне. У прынцыпе быў такі варыянт, які мог патрапіць на складанку. Я ім напісаў: "Можна даваць на дыск, хоць па вымаўленні ёсць недасканалыя рэчы. Але ёсць выканаўцы, якія адчулі беларускую мову горш за вас". Іх вакаліст Сяргей Бабунец сказаў: "Не, гэтак не пойдзе. Будзем рабіць так, каб гучала сапраўды якасна і выключна па-беларуску". І ўсё ж такі мы дасягнулі гэтага перфекцыйнага выніку. Сяргей Будкін: — Гурт "Смысловые галлюцинации" палічыў спачатку, што ўсё будзе вельмі проста, бо беларуская і руская мовы — яны ж як бы падобныя. Маўляў, мы ж суседзі, у нас аднолькавая гісторыя, мы ж браты, сёстры і гэтак далей… А потым яны дайшлі, што мовы далёкія, што цяжка авалодаць вымаўленнем, што шмат незразумелых словаў. Стэрэатып, што беларуская — гэта сапсаваная расейская, абвергнулі самі расейцы. Хто з зорак адмовіўся ад удзелу ў праекце? — Ці былі з боку артыстаў нейкія капрызы, камерцыйныя патрабаванні? Алесь Зайцаў: — Бывала па-рознаму. І камерцыйныя патрабаванні былі. Але мы ў самых першых зваротах казалі пра тое, што гэты праэкт — некамэрцыйны, што мы не збіраемся на гэтым зарабляць. Адпаведна і вы не зможаце. Але ў пэўных выканаўцаў былі закіды… — Якія закіды? У каго? Прызнавайцеся. Чаму на складанцы няма, скажам, гурта "БИ-2", "Ночных снайперов"? Яны ж пазыцыянуюць сябе выхадцамі з Беларусі… Сяргей Будкін: — Часам адказы былі такія: "Мы за, але даруйце, шчыльны гастрольны графік". З "Начнымі снайперамі" напачатку атрымалася дамовіцца. Нават тэкст быў перакладзены. Але Дзіяна Арбеніна нарадзіла двойню, і запісацца не атрымалася, папрасіла прабачэння. — То бок некаторыя зоркі адказвалі, што проста фізічна не могуць падключыцца да праэкту, так? Алесь Зайцаў: — Былі проста ігноры. Былі адмовы, абумоўленыя творчымі прынцыпамі. Напрыклад, Сярога выбачыўся і сказаў, што ён не адчувае сваю музыку па-беларуску. Сяргей Будкін: — Але сказаў, што далучаецца да праекту ў той ці іншай меры. Мы нават разглядалі варыянт зрабіць рэмікс на яго адзіную беларускамоўную песню. — На "Ляльку"? Сяргей Будкін: — Так. Мы нават знайшлі вельмі добрага электроншчыка ў Ізраілі. Але потым ад ідэі вырашылі адмовіцца, бо песня ўжо вядомая і зацяганая. (Зазвычай зоркі перапісвалі у песні толькі вакал. Пры гэтым — па зусім нязорных мінскіх коштах (15-20 даляраў за гадзіну). Але некаторыя артысты так захапіліся, што наноў перапісвалі ўсю песню і ўкладалі ў беларускую справу… ўласныя грошы). Алесь Зайцаў: — Калі мы запісвалі трэк "Пакуль" для Алёны Свірыдавай, мэнэджэры не былі супраць: "Але вы ўсю працу самі рабіце, вось вам тэлефон нашага гукарэжысёра, маскоўскай студыі…" Я наўпрост тэлефанаваў на студыю і дамаўляўся наўпрост з гукарэжысёрам. Ён мне называў адныя кошты, я яму — у разы меншыя. І нават гэты чалавек пайшоў нам насустрач: "Добра, зробім так". Сяргей Будкін: — Некаторыя музыкі прынцыпова захацелі цалкам перапісаць кампазіцыю, за ўласныя сродкі. Як тыя ж "Воплі Відаплясава" (Алег Скрыпка на чвэрць з’яўляецца беларусам). Ці, напрыклад, нямецкі джазавы праэкт Леона Гурвіча (Leon Gurvitch Project). Яны захацелі цалкам перапісаць песню. Але пасадзіць у студыі цэлы джазавы бэнд — гэта проста непад’ёмна! Мы не маглі пакрыць кошт студыі. І яны вырашылі адрэпетаваць кампазіцыю "Акіян у цішы" і выканаць на жывым сольным канцэрце ў Гамбургу. Гэты жывы запіс ёсць на дыску. — Звар’яцець! Во фірмачы! А якім бокам Леон Гурвіч да Беларусі? Сяргей Будкін: — Ён тут нарадзіўся, і ў 2000-м годзе з’ехаў, зрабіў ашаламляльную кар’еру ў Нямеччыне. Ён там лічыцца адным з найлепшых джазавых піяністаў. Стварыў саўнд-трэк для кінапрадусара Мэнахема Голана, уладальніка "Оскара". Запісаў супольны альбом з Фрэнкам Лонданам, уладальнікам "Грэмі". Для джаза ўраджэнец Мінска Леон Гурвіч — гэта зорка сусветнага масштабу. Калі некаторыя песні не стануць хітамі ў Беларусі, то ўсё абсалютна гібла… — Якім чынам перакладаліся тэксты? Сяргей Будкін: — Каманда перакладчыкаў была настолькі моцная, што іх можна называць нароўных з выканаўцамі. Гэта Алесь Камоцкі, Глеб Лабадзенка, Андрэй Хадановіч, Сяргей Балахонаў і Ўладзь Лянкевіч. Часам тэксты не толькі перакладаліся, але і пераасэнсоўваліся, пераўзыходзілі арыгінал. — Беларускія музыкі скардзяцца, што музыку на роднай мове часта адмаўляюцца браць на нашы FM-радыёстанцыі. Што працуюць часам музычнымі дырэктарамі калгаснікі і беларусафобы. У праекце "Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2" — спрэс зоркі, якія зрабілі сабе імя за мяжой. Ці бяруць гэту беларускамоўную музыку на нашы радыёстанцыі? Сяргей Будкін: — На радыё "Сталіца" гэтыя песні круціліся ўжо ў момант прэзентацыі ў інтэрнэце. На галоўным беларускім дзяржаўным радыё, ведаю, круціліся. Шчыра веру, што будуць яны круціцца і на беларускіх FM-станцыях. Гэта было б смешна праігнараваць. — Але я — аўтамабіліст, слухаю FM-станцыі. І беларускамоўныя трэкі чую рэдка. Хоць г…. рознае круцяць. Сяргей Будкін: — Гэта даўняя праблема, даведзеная эксперыментамі. Некаторыя музыкі прыносілі на радыёстанцыі беларускамоўную фарматную кампазіцыю ў стылі электра-поп. І яе не бралі: "Нефармат". А калі прынеслі гэтую ж песню, у гэтай жа аранжыроўцы, але з ангельскім тэкстам, то яна трапіла ў шчыльную ратацыю. Таму гутарка вядзецца пра нефармат моўны. Алесь Зайцаў: — У маёй прысутнасці дырэктару адной з мінскіх радыёстанцый задалі пытанне: "Чаму вы не круціце нармальную музыку, чаму грае лухта?" І ён даў вось такі дурны адказ: "Дык а іншую музыку народ слухаць не гатовы"... Вось такое мысленне. Сяргей Будкін: — Будзе абсалютна дзіўна, калі, напрыклад, песня Свірыдавай не стане радыёхітом у Беларусі. Гэта будзе азначаць, што ўсё абсалютна гібла. Таму што гэта — бяры і круці, і зачароўвайся, і прасоўвай! І калі гэтага не адчуваюць людзі, якіх паставілі, каб прасоўваць, то я апускаю рукі…
Яўген ВАЛОШЫН, Naviny.by
Tut.by, 09.01.2012
|
admin 09.01.2012 18:54 ·
|
|
Комментарии
|
Нет комментариев
|
|
Добавить комментарий
|
Пожалуйста, зайдите на сайт для добавления комментария.
|
|
Рейтинг
|
Рейтинг доступен только для зарегистрированных пользователей.
Для участия в голосовании по рейтингу, пожалуйста, зайдите на сайт через форму входа или зарегистрируйтесь.
Нет данных для оценки
|
|
|
Гость
|
|
Забыли пароль? Запросите новый
|
|
Календарь событий
|
|
|
|
Случайный анекдот
|
|
— Папа, а в сочинении про зиму как написать: «Зимой в магазине продается много пальтов или пальтей?»
— Пиши лучше про лето! |
|
|
Афоризм
|
|
Англичане берут в рот дюжину односложных слов, жуют их, глотают их, и выплевывают, — и это называется английским языком.
(Генрих Гейне) |
|
|
Counter
|
|
|
|
|