Последние статьи
|
|
|
|
Интересный факт
|
|
Сістэму сігналізацыі для Брытанскай каралеўскай чыгункі распрацаваў беларус. |
|
|
Google
|
|
|
|
|
Кровавая ночь белорусской истории |
76 лет назад, в ночь с 29-го на 30 октября 1937 года, в подземельях минской внутренней тюрьмы НКВД — сейчас здесь находится СИЗО КГБ «американка» — расстреляли более ста представителей интеллектуальной элиты БССР — литераторов, государственных деятелей, ученых.
Среди погибших в ту ночь — литераторы Алесь Дудар, Валерий Моряков, Михась Чарот, Изи Харик, Платон Головач, Михась Зарецкий, Янка Неманский, Юлий Таубин, Анатоль Вольный, Хацкель Дунец, Василь Коваль, Тодар Кляшторный, Масей Кульбак, Юрка Лявонный, наркомы просвещения и юстиции БССР Александр Чернушевич и Максим Левков, ректор БГУ Ананий Дьяков, директор треста “Главхлеб” БССР Георгий Борзунов, завкафедрой Витебского ветеринарного института Яков Сандомирский, начальник Высшей школы Наркомата просвещения БССР Вадим Башкевич, председатель ЦК профсоюзов БССР Захар Ковальчук, заместитель наркома совхозов БССР Леонард Лашкевич, студент БДУ Соломон Лямперт...
Расправа продолжилась в следующую ночь, когда было расстреляно более 30 человек. Только за три осенних месяца в 1937-м органы репрессировали более 600 общественных и культурных деятелей Беларуси.
Сегодня по местам массовых расстрелов 1930-1940-х годов в Минске и Минском районе пройдет траурный марафон. Акция начнется в 11.00 у входа на Кальварийское кладбище. Участники марафона также посетят места расстрелов в Лошице, Тростенце, парке Челюскинцев. В 18.00 в Куропатах состоится молитва за безвинно замученных людей, молитва покаяния, молитва за Беларусь, после чего традиционно будет зажжена дорога из свечей.
«Приглашаем всех людей присоединиться к мероприятиям, а кто не сможет — зажгите, пожалуйста, свечу траура около церквей, костелов, у себя дома на окнах в 20 часов и помолитесь за невинно замученных людей, за Беларусь», - отмечается в сообщении инициативы «За спасение мемориала Куропаты».
Tut.by
29.10.2013
«Маці насіла перадачы сыну два гады пасля расстрэлу»
29 кастрычніка 1937 у Мінску расстралялі цвет нацыянальнай эліты.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКВД — «амерыканкі» — былі расстраляныя больш за 100 дзеячоў культуры, мастацтва, навукі, буйных кіраўнікоў, тэхнічнай інтэлігенцыі тагачаснай БССР. Іх невінаватасць была пазней прызнаная нават савецкімі судамі.
Як праз малую «амерыканку» магла прайсці цягам некалькіх гадзін такая колькасць людзей? «Хіба гэта рэкорд? Бывала ўвосень 1937-га, і 200, і 250 чалавек за ноч забівалі, — кажа даследчык сталінскіх рэпрэсій Леанід Маракоў. — Не забывайцеся, што ў будынку НКВД БССР былі (і застаюцца) сутарэнні на некалькі падземных паверхаў. Ахвяры былі змучаныя катаваннямі, многія не маглі ісці. Іх валаклі на расстрэл. Целы пасля вывозілі грузавікамі. Не так, як Быкаў пісаў у «Жоўтым пясочку» — пяць чалавек едуць у машыне. Грузавік для Мінска 1930-х быў як касмічны карабель. Трамбавалі па 50 целаў у кузаў і везлі».
Дзе могуць ляжаць ахвяры восені 1937-га? «Мне інтуіцыя падказвае: яны ў Лошыцы, — кажа Маракоў. — У Парку Чалюскінцаў у 1937-м ужо не маглі хаваць. Там ад пачатку 1930-х будавалі парк, а пасля там было папулярнае месца вячэрняга адпачынку моладзі. Застаюцца Курапаты ці Лошыца. Каля Лошыцы жылі нашы сваякі, яны расказвалі, што менавіта ў тыя гады туды вазілі расстраляных, закопвалі».
«Узаконеныя» масавыя расстрэлы якраз пачаліся ў 1937-м, кажа Маракоў. У грамадзянскую вайну, у 1920-я таксама расстрэльвалі, але без лішніх «фармальнасцяў».
Што было пасля з катамі? «Некаторыя вар’яцелі, — расказвае даследчык. — Здзяйснялі самагубствы. Асабліва многа пастралялася пасля смерці Сталіна. Былі выпадкі ў «НКВДысцкім доме» на рагу пр. Незалежнасці і Кісялёва…»
Дзядзька даследчыка, паэт Валерый Маракоў, таксама быў расстраляны між 28 і 30 кастрычніка. Але родным пра гэта не паведамілі.
«Усё было засакрэчана — 20 гадоў ніхто нічога не ведаў. Бабуля (маці Валерыя Маракова — НН) яшчэ ў 1938-м, 1939-м насіла перадачы ў турму. Спячэ блінчыкі, купіць масла да іх, і нясе. А там перадачу прымаюць…»
Сядзеў у турме і бацька паэта — Дзмітрый Захаравіч. «Дзеда ўзялі ў1935-м, далі пяць гадоў. А адсядзеў дванаццаць. Толькі тое выратавала ў лагеры ў Шахтах, што вучыў начальніцкіх дзяцей у шашкі гуляць — быў моцны шашыст.
Пенсію яму, былому вязню, не плацілі да смерці. Затое ў 1960-я пачалі плаціць бабулі за смерць яе сына — 30 рублёў у месяц…
Пра гібель Валерыя Маракова стала вядома толькі пасля смерці Сталіна.
Нават дзіўна, як да таго мільёны расстраляных удавалася захоўваць у таямніцы. Мне гадоў пяць было, я помню, была даведка пра рэабілітацыю — памерам у палову ліста А4. На ёй без усякіх прабачэнняў напісана — «рэабілітаваны». Рэабілітаваны — і што? Дзе чалавек?»
Маракоў пэўны, што рана ці позна ў Курапатах, Лошыцы, у іншых месцах забойства бязвінных людзей, абавязкова будуць мемарыялы.
* * *
Спіс расстраляных (паводле Вікіпедыі)
1. Абухоў Барыс Аляксандравіч
2. * Арабей Мікалай, загадчык аддзела школ ЦК КП(б)Б
3. Аронаў Навум Мееравіч
4. * Аўгусціновіч Анатоль, начальнік упраўлення будаўнічых работ пры СНК БССР
5. Афанасьеў Ігнат Ільіч, выкладчык Менскага Белпэдтэхнікума
6. Бабкоў Сямён Дзьмітрыевіч
7. Барзуноў Георгій Фёдаравіч, дырэктар трэста «Галоўхлеб» БССР
8. * Башкевіч Вадзім, начальнік Упраўлення вышэйшай школы Наркамата асветы БССР
9. Бейлін Саламон Хаімавіч
10. Белацаркоўскі Абрам Давыдавіч
11. * Бранштэйн Якаў, літаратурны крытык
12. Бурдыка Іван Сямёнавіч, адказны сакратар СНК БССР
13. * Вайноў Віктар, журналіст
14. * Варончанка Аляксандар, наркам асветы
15. Варшаўскі Станіслаў Юльянавіч
16. Васільеў-Вашчылін Рыгор Мікітавіч
17. Вольны Анатоль, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі
18. Габаеў Моўша-Нохім Ізраілевіч
19. Габрусёў Апанас Сьцяпанавіч
20. * Галавач Платон, празаік
21. Гейштэрн Антон Міхайлавіч
22. * Гершон Іосіф, намесьнік наркама асветы БССР
23. Гінзбург Якаў Яфімавіч
24. Госін Абрам Мендзелевіч
25. Гурскі Канстанцін Іосіфавіч
26. Гурэвіч Нохман Гіршавіч
27. * Дзеніскевіч Мікалай, другі сакратар ЦК КП(б)Б
28. Дзьмітраў Мікалай Андрэевіч
29. Дзякаў Ананій Іванавіч, рэктар БДУ у 1934—1935 гг.
30. Дракахруст Абрам Генрыхавіч
31. Дудар Алесь, паэт
32. * Дунец Хацкель, крытык і публіцыст
33. Елянсон Гірш Борухавіч
34. Ермакоў Мікалай Паўлавіч
35. Жывуцкі Іван Сцяпанавіч, настаўнік
36. Замалін Навум Міхайлавіч, дацэнт Віцебскага ветэрынарнага інстытута
37. Зарэцкі Міхась, празаік
38. Зянковіч Аляксандр Сазонавіч
39. Іваноў Аляксандр Васільевіч
40. Іспраўнікаў Прохар Іванавіч, нам. загадчыка сельскагаспадарчага аддзела газ. «Віцебскі пралетарый»
41. * Кавалёў Захар, сакратар Варашылаўскага РК КП(б)Б
42. Каваль Васіль, празаік
43. * Кавальчук Захар, старшыня ЦК прафсаюзаў БССР
44. * Кандрашук Мікалай, начальнік упраўлення шкляной прамысловасці Наркамата лёгкай прамысловасці БССР
45. Кантар Саламон Мендзелевіч, дырэктар Белпрамторга
46. Капітанакі Міхаіл Васілевіч
47. * Каранеўскі Язэп Пятровіч, дзяржаўны дзяяч, педагог, публіцыст
48. Карпенка Іван Іванавіч, загадчык лабараторыі Віцебскай ветэрынарнай станцыі
49. Качанаў Герасім Антонавіч
50. Кляніцкі Віктар Сямёнавіч
51. Кляшторны Тодар Тодаравіч, паэт
52. Кудзелька Іосіф Фадзеевіч, начальнік упраўлення па ахове аўтарскіх правоў пры СП БССР
53. * Кульбак Майсей, празаік
54. Кучынскі Аляксей Сцяпанавіч, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, педагог, рэдактар
55. * Лабадаеў Міхаіл, загадчык асобага сектара (аддзела) ЦК КП(б)Б
56. * Лашкевіч Леанард, намеснік наркама Наркамата саўгасаў БССР
57. Левін Аляксандар Самойлавіч, літаратурны крытык
58. Левін Саламон Вульфавіч, літаратурны крытык
59. Лейбін Піня Майсеевіч
60. Ліхтэнштэйн Сямён Давыдавіч
61. Лукашонак Мікіта Сяргеевіч
62. Лявонны Юрка, паэт
63. Ляйбовіч Хаім Элясавіч
64. Лямперт Саламон Рыгоравіч, студэнт 5 курсу БДУ
65. * Ляўкоў Максім, наркам юстыцыі БССР
66. Мазель Элізар Якаўлевіч, нам. дырэктара па навуковай рабоце Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі
67. * Майсееў Леў, сакратар Барысаўскага РК КП(б)Б
68. Малаў Барыс Міхайлавіч, загадчык аддзела хлебнай групы наркамата ўнутранага гандлю
69. Маракоў Валерый Дзмітрыевіч, паэт
70. Маргелаў Сцяпан Прохаравіч, загадчык секцыі геаграфіі Інстытута эканомікі АН БССР
71. Марголін Міхаіл Саламонавіч
72. * Мар’янаў Барыс, сакратар Дзяржынскага РК КП(б)Б, чалец ЦК КП(б)Б (з 1937 г.)
73. Масленікаў Павал Аляксандравіч
74. Мелік-Шахназараў Андрэй Паўлавіч
75. Мірлін Абрам Навумавіч
76. Міснікоў Мікалай Данілавіч
77. * Міхайлаў Дзям’ян, кансультант Упраўлення справамі СНК БССР
78. Міхееў Мікалай Іванавіч
79. * Міцькоў Сяргей, дырэктар Гідролізнага доследнага завода Наркамата мясцовай прамысловасці БССР
80. Мурзо Сяргей Мікітавіч, паэт
81. Мухін Павал Максімавіч, загадчык лабараторыі Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі
82. Навахрэст Якаў Пятровіч
83. Нёманскі Янка, празаік, грамадскі дзяяч
84. Несцяровіч Іван Іванавіч
85. Падсявалаў Іван Іванавіч
86. Паплыка Іван Майсеевіч
87. Пасмарнік Іван Майсеевіч
88. * Петрушэня Васіль, кансультант СНК БССР па камунальных і транспартных справах
89. Півавараў Зяма, паэт
90. Пітомцаў Міхаіл Мікітавіч
91. Пратапопаў Апалон Уладзіміравіч
92. * Пратасеня Рыгор, вучоны-аграхімік
93. Пурыс Ізраіль Лейзеравіч
94. Пуцілоўскі Аляксандар Андрэевіч
95. Пуцінцаў Іван Андрэевіч
96. Пятрашын Кузьма Рыгоравіч
97. Разумоўскі Арон-Лейб Сіманавіч
98. Рыдзеўскі Міхаіл Антонавіч, загадчык вучэбнай часткі Менскага педагагічнага інстытута
99. Самахвалаў Аляксандр Рыгоравіч
100. Сандамірскі Якаў Рыгоравіч, загадчык кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытута
101. Сапрыцкі Оскар Абрамавіч, намеснік наркама земляробства БССР
102. Сарокаш Іван Усцінавіч
103. Спектар Якаў Мееравіч, загадчык сакратарыята СНК БССР
104. Старынскі Васіль Сямёнавіч
105. Сташэўскі Васіль Пятровіч, празаік
106. Стрэле Георгій Уладзіміравіч, дырэктар конесаўгаса № 120
107. Суроўцаў Георгій Уладзіміравіч
108. Сялоў Дзьмітры Паўлавіч, начальнік планава-фінансавага ўпраўлення наркама асветы БССР
109. Сярдзюк Панцялей Іванавіч, загадчык лабараторыі біяфабрыкі № 5 у Віцебску
110. Таненбаўм Мірон Барысавіч
111. Таўбін Юдаль Абрамавіч, паэт
112. Троцкі Іван Васілевіч
113. Трумпацкі Эля Хацкелевіч
114. * Турлай Андрэй, наркам саўгасаў БССР
115. Успенскі Яўген Канстанцінавіч, фізік
116. Фалкін Рыгор Якаўлевіч
117. Фінкельштайн Аба Алтэравіч
118. Фломбаўм Яўсей Еўнавіч
119. * Фрыдман Ісак, начальнік аддзела землеўпарадкавання Наркамата земляробства БССР
120. Харлац Дзмітры Сямёнавіч
121. * Харык Ізі, паэт
122. Хатулёў Пётр Фёдаравіч, літаратурны крытык
123. Чарнушэвіч Аляксандр Анікеевіч, наркам асветы
124. Чарняк Мікалай Платонавіч
125. Чарот Міхась, паэт
126. Чачура Канстанцін Георгевіч
127. Шалай Макар Ксенафонтавіч, літаратурны крытык
128. Шапіра Юдаль Ісакавіч
129. Шастакоў Павал Пятровіч, журналіст
130. * Юдэльсон Арон, паэт
131. Юлькін Якаў Веньямінавіч
132. * Яркін Віктар, начальнік службы Днепра-Дзвінскага параходства ў Гомелі
nn.by
29.10.2013 |
admin 29.10.2013 11:44 ·
|
|
Комментарии
|
Нет комментариев
|
|
Добавить комментарий
|
Пожалуйста, зайдите на сайт для добавления комментария.
|
|
Рейтинг
|
Рейтинг доступен только для зарегистрированных пользователей.
Для участия в голосовании по рейтингу, пожалуйста, зайдите на сайт через форму входа или зарегистрируйтесь.
Нет данных для оценки
|
|
|
Гость
|
|
Забыли пароль? Запросите новый
|
|
Календарь событий
|
|
|
|
Случайный анекдот
|
|
Выходит студент из аудитории. Товарищи спрашивают:
— Ну что, сдал?
— Да, кажется, сдал!
— А что спрашивали?
— А кто его знает — препод же спрашивал на английском.
|
|
|
Афоризм
|
|
If a man knew anything, he would sit in a corner and be modest... |
|
|
Counter
|
|
|
|
|