Последние статьи
|
|
|
|
Интересный факт
|
|
Родовое поместье великого писателя Федора Достоевского находится в Ивановском районе Брестской области. |
|
|
Google
|
|
|
|
|
15 чаканых і нечаканых фактаў аб беларусах |
1. Мы - беларусы! У значнай ступені ці цалкам адчуваюць сябе беларусамі 70% апытаных. Савецкімі людзьмі - толькі 27%.
2. Мы - самі! 51% апытаных лічыць, што беларусы - асобны народ са сваёй гісторыяй і культурай. Часткай трыадзінай славянскай нацыі сябе ўспрымае 41% беларусаў.
3. Мы розныя, і гэта нармальна! Толькі 9,7% заяўляюць, што яны цалкам тыповыя беларусы. Большасць, ідэнтыфікуючы сябе як беларусаў і заяўляючы пра роднасць з суайчыннікамі, шануюць уласную індывідуальнасць.
4. Беларус? Шануй карані і краіну! 44% рэспандэнтаў лічаць, што толькі той, хто выхаваны на беларускай культуры, можа называць сябе беларусам. Для 33% важна любіць Беларусь, для 30% - быць патрыётам краіны.
5. Беларуская мова - нацыянальная каштоўнасць! Больш за 46% выказаліся менавіта так на пытанне пра тое, чым з’яўляецца для іх беларуская мова. Яшчэ 35% сказалі, што гэта нацыянальны сімвал беларусаў. Такім чынам мова апярэдзіла ў спісе сімвалаў нават дзяржаўныя герб і сцяг (па 20%), зубра (14%) і бусла (9%). Толькі 10% заявілі што беларуская мова - абсалютна непатрэбная.
6. Беларуская мова - не сялянская! Толькі 16% рэспандэнтаў падзяляюць стандартны савецкі стэрэатып, што беларуская мова - гэта мова вёскі.
7. Размаўляеш па-беларуску? Рэспект і паважуха! 49% рэспандэнтаў, адказваючы на пытанне пра тое, што яны думаюць пра людзей, якія размаўляюць выключна па-беларуску, заяўляюць, што гэта сапраўдныя патрыёты. Толькі ад 3 да 6% лічаць, што гэта “апазіцыя”, “странныя людзі”, “вёска”, або “тыя, хто хоча выпендрыцца”.
8. Самая беларуская - Магілёўская вобласць! Менавіта там большая частка насельніцтва жадае карыстацца беларускай мовай у паўсядзённым жыцці і заяўляе пра сваё добрае валоданне мовай.
9. Хочам ведаць болей! Да 70% беларусаў жадалі б пашырыць свае веды па беларускай гісторыі, культуры, народных абрадах і традыцыях.
10. Дзяржаву і рэкламу - на мову! Каля паловы беларусаў выступае за пераважную прысутнасць беларускай мовы ў дзяржаўным справаводстве. Каля траціны выказвае пажаданне большай прысутнасці беларускай мовы ў медыях, жадае глядзець фільмы па-беларуску, аддае перавагу беларускамоўнай рэкламе.
11. Беларусы - родам з ВКЛ! Менавіта Вялікае княства Літоўскае вызнаюць за гістарычную прарадзіму 38% беларусаў. 17% называюць Полацкае і Тураўскае княствы, і толькі 12% - БССР. Менавіта герояў і дзеячоў ВКЛ часцей узгадваюць як гістарычных персанажаў, пра якіх рэспандэнты хочуць больш пачуць і даведацца.
12. Імя Беларусі - Францыск Скарына! Яго ў якасці найбольш папулярнага нацыянальнага героя прызналі 25% рэспандэнтаў. На другім месцы ідзе Пятро Машэраў, на трэцім - Кастусь Каліноўскі.
13. Беларусы - людзі на балоце і гэтым ганарацца! Менавіта гэты твор Івана Мележа прызнаны найбольш значным творам беларускай літаратуры. У спісе найбольш папулярных беларускіх пісьменнікаў лідзіруюць, што прадказальна, Якуб Колас, Янка Купала і Васіль Быкаў.
14. “Песняры” застаюцца найбольш прызнаным нацыянальным брэндам. Каля 40% беларусаў прызналі легендарную рок-групу любімымі нацыянальнымі выканаўцамі. Прадстаўнікі “пакалення 75%” не набіраюць у гэтым віртуальным хіт-парадзе і 6-7% галасоў.
15. Гонар, годнасць, любоў, адказнасць, адданасць. Менавіта гэтыя асацыяцыі выклікае ў беларусаў свая нацыянальнасць. Сорам і абыякавасць - толькі ў 4-5 адсоткаў.
Віталь Сіліцкі, budzma.org
10 декабря 2009 г. |
admin 10.12.2009 21:48 ·
|
|
Комментарии
|
Нет комментариев
|
|
Добавить комментарий
|
Пожалуйста, зайдите на сайт для добавления комментария.
|
|
Рейтинг
|
Рейтинг доступен только для зарегистрированных пользователей.
Для участия в голосовании по рейтингу, пожалуйста, зайдите на сайт через форму входа или зарегистрируйтесь.
Нет данных для оценки
|
|
|
Гость
|
|
Забыли пароль? Запросите новый
|
|
Календарь событий
|
|
|
|
Случайный анекдот
|
|
Богат наш язык — за одно слово столько надавать могут! |
|
|
Афоризм
|
|
«Вы должны осознавать, что МГЛУ - это не курсы иностранного языка, а вуз, где вы получите классическое университетское образование требующее организованности и желания учиться. Мы можем научить любого, кто хочет учиться.»
Н. Копачева, декан факультета английского языка МГЛУ |
|
|
Counter
|
|
|
|
|